Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Nov 2018

Румас: сярэдняя зарплата ў 2019 годзе плануецца на ўзроўні не меншым за Br1025

Румас: сярэдняя зарплата ў 2019 годзе плануецца на ўзроўні не меншым за Br1025

26 лістапада, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Сярэдняя заработная плата ў 2019 годзе плануецца ў Беларусі на ўзроўні не меншым за Br1025, у бюджэтнай сферы - Br820. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам прэм'ер-міністр Сяргей Румас па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сярэдняя заработная плата па годзе павінна скласці ў наступным годзе не менш за Br1025. Зарплата ў бюджэтным сектары павінна быць не меншай за 80 працэнтаў ад сярэдняй заработнай платы, значыць на ўзроўні Br820 - гэта ў сярэднім па годзе", - сказаў Сяргей Румас.

Паводле яго слоў, урад таксама плануе ў 2019 годзе прадоўжыць збліжэнне мінімальнай зарплаты і мінімальнага спажывецкага бюджэту, каб з 1 студзеня 2020 года гэтыя велічыні зраўнаваліся. "Паводле нашых сённяшніх ацэнак, мінімальная зарплата з 1 студзеня 2020 года складзе Br377", - дадаў прэм'ер-міністр.

Пытанні, якія разглядаліся на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы, датычыліся таксама сітуацыі на валютным рынку, палітыкі цэнаўтварэння, развіцця імпартазамяшчэння, барацьбы з пасрэдніцтвам.

Прэзідэнт у цэлым падтрымаў дакументы, якія ўносяцца на яго разгляд, у тым ліку праекты рэспубліканскага бюджэту і Падатковага кодэкса, даручыў дапрацаваць іх у самыя кароткія тэрміны і ўнесці на разгляд у парламент.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі