У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Снж 2019

Румас: 22 з 34 асабліва значных інвестыцыйных аб'ектаў уведзены ў эксплуатацыю

Румас: 22 з 34 асабліва значных інвестыцыйных аб'ектаў уведзены ў эксплуатацыю

17 снежня, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. З 34 асабліва значных інвестыцыйных аб'ектаў 22 ужо ўведзены ў эксплуатацыю. Аб гэтым паведаміў прэм'ер-міністр Сяргей Румас на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы аб рэалізацыі найбольш праблемных інвестыцыйных праектаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Урад працуе над завяршэннем асабліва значных для краіны інвестыцыйных праектаў. "Цяпер іх 34. На сённяшні дзень уведзены ў эксплуатацыю 22 праекты, па 12 з іх забяспечаны выхад на праектную магутнасць", - расказаў Сяргей Румас.

Важнейшыя інвестпраекты ў Беларусі ў тым ліку рэалізуюцца ў такіх галінах, як аўтамабілебудаванне і металургічная галіна, цэлюлозна-папяровая і дрэваапрацоўчая прамысловасць, лёгкая прамысловасць, нафтаперапрацоўчы і нафтахімічны комплекс, энергакомплекс, будаўнічая галіна.

Прэм'ер-міністр адзначыў наяўнасць складанасцей па шэрагу праектаў, і ўрад па некаторых з іх падрыхтаваў праекты адпаведных указаў Прэзідэнта. Як правіла, па гэтых праектах патрабуюцца рашэнні фінансавага характару для вываду вытворчасцей на чаканыя параметры.

На завяршальнай стадыі знаходзіцца праект па будаўніцтве завода па выпуску сульфатнай беленай цэлюлозы на базе ААТ "Светлагорскі ЦКК". "З 2018 года мы завяршаем гэты праект уласнымі сіламі, - нагадаў прэм'ер-міністр. - Цяпер завод знаходзіцца пад кіраўніцтвам Светлагорскага ЦКК і працуе ўстойліва". Сярэдняя сутачная прадукцыйнасць знаходзіцца на ўзроўні 80 працэнтаў ад праекта. З пачатку года выраблена больш як 135 тыс. т цэлюлозы, якая мае высокую ступень белізны і адпавядае ўсім міжнародным стандартам. Аб'ёмы вытворчасці за год павялічыліся больш як удвая, экспарт таксама ў два разы, зарплата вырасла на 70 працэнтаў, атрымана $48 млн валютнай выручкі, рэнтабельнасць продажаў - 18 працэнтаў. Забяспечваецца бяспечны рэжым работы. "Цяпер мы працуем над загрузкай вытворчых магутнасцей у рамках стабільнага тэхналагічнага працэсу", - дадаў Сяргей Румас.

Паводле яго слоў, фактычна аб'ект гатовы да ўводу ў эксплуатацыю: устаранёны заўвагі наглядных органаў, атрыманы шэсць заключэнняў з дзевяці неабходных. Каб завяршыць усе працэдуры і ўвесці завод у эксплуатацыю, урад ініцыюе прыняцце ўказа, праект якога ўнесены на разгляд кіраўніка дзяржавы.

У ліку праблемных праект у Добрушы па выпуску мелаваных і немелаваных відаў кардону. Выпрацавана схема яго завяршэння асобнымі пускавымі комплексамі, якая была адобрана на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў. Сяргей Румас агучыў прапануемыя рашэнні, якія дадуць магчымасць забяспечыць увод у эксплуатацыю ў 2020 годзе і ў 2022-м выйсці на праектную магутнасць.

Прэм'ер-міністр таксама далажыў, што не выйшла на кантрактныя параметры вытворчасць паперы - асновы для дэкаратыўных абліцовачных матэрыялаў у Шклове. Цяпер лінія працуе ў кругласутачным рэжыме, але выпускае альтэрнатыўныя віды прадукцыі. Для забеспячэння магчымасці вытворчасці паперы-асновы патрэбнай якасці неабходна дапрацоўка асобных вузлоў і агрэгатаў. Падрыхтаваны праект указа з мерамі, якія даюць магчымасць выйсці на праектную магутнасць у 2022 годзе.

Яшчэ адзін праблемны інвестпраект датычыцца суконнай вытворчасці. Паводле слоў прэм'ер-міністра, падрыхтаваны праект указа аб стварэнні на плошчах "Камволя" вытворчасці суконных тканін магутнасцю 1 млн паг. м з выхадам на праектную магутнасць да 2024 года. Сяргей Румас адзначыў, што разглядаліся розныя варыянты, але гэты, на думку ўрада, найбольш аптымальны. Рэнтабельнасць новай вытворчасці будзе атрымана за кошт больш эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў, аптымізацыі кіраўніцкага і дапаможнага персаналу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс