Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Сак 2025

Рознічны тавараабарот у Беларусі ў студзені-лютым вырас на 10 працэнтаў

Рознічны тавараабарот у Беларусі ў студзені-лютым вырас на 10 працэнтаў
Фота з архiва

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рознічны тавараабарот у студзені - лютым 2025 года склаў Br14,3 млрд, або 110 працэнтаў у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня - лютага 2024 года. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Аднадзённы рознічны тавараабарот у разліку на душу насельніцтва з пачатку года склаў Br26,5 супраць Br22,5 за аналагічны перыяд папярэдняга года.

Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыпала 95,4 працэнта рознічнага тавараабароту рэспублікі, у студзені - лютым 2025 года склаў Br13,7 млрд, або 110,9 працэнта ў супастаўных цэнах да адпаведнага перыяду папярэдняга года.

Аптовы тавараабарот у студзені - лютым 2025 года склаў Br27,7 млрд, або 98,2 працэнта ў супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня - лютага 2024 года.

Тавараабарот грамадскага харчавання ў студзені - лютым 2025 года склаў Br999,1 млн, або 103,6 працэнта ў супастаўных цэнах да аналагічнага ўзроўню мінулага года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі