VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Ліп 2018

Рознічны тавараабарот у Беларусі ў І паўгоддзі вырас на 9,9 працэнта

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рознічны тавараабарот у І паўгоддзі 2018 года склаў Br21 млрд, або 109,9 працэнта ў супастаўных цэнах да ўзроўню аналагічнага перыяду 2017 года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У І паўгоддзі аптовы тавараабарот склаў Br44,4 млрд, або ў супастаўных цэнах 106,8 працэнта да ўзроўню аналагічнага мінулагодняга перыяду.

Аднадзённы рознічны тавараабарот у разліку на душу насельніцтва з пачатку года склаў Br12,2 супраць Br10,9 за аналагічны перыяд папярэдняга года.

Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыпала 88,9 працэнта рознічнага тавараабароту краіны, склаў Br18,7 млрд, або 112,2 працэнта ў супастаўных цэнах.

Тавараабарот грамадскага харчавання ў І паўгоддзі склаў Br1,2 млрд, або 113,2 працэнта ў супастаўных цэнах да ўзроўню адпаведнага перыяду мінулага года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход