Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Жнв 2025

Рэзідэнты СЭЗ у I паўгоддзі ў Беларусі інвесціравалі звыш Br1 млрд у стварэнне і развіццё вытворчасцей

Рэзідэнты СЭЗ у I паўгоддзі ў Беларусі інвесціравалі звыш Br1 млрд у стварэнне і развіццё вытворчасцей
Фота Мінэканомікі

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэзідэнты СЭЗ у I паўгоддзі інвесціравалі звыш Br1 млрд у стварэнне і развіццё вытворчасцей, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі Беларусі.

"Такая дынаміка пацвярджае ўстойлівы трэнд на рост інвестыцыйнай актыўнасці ў краіне. За студзень-чэрвень склад рэзідэнтаў СЭЗ папоўніўся 11 новымі прадпрыемствамі з сумарным аб'ёмам заяўленых інвестыцый каля $66 млн і планамі па стварэнні 423 новых рабочых месцаў", - адзначылі ў міністэрстве.

Інвестары плануюць стварэнне вытворчасцей камплектных адміністрацыйна-бытавых і жылых модуляў, санітарна-гігіенічнай і кабельнай прадукцыі, тэхнічнага грунту і шчэбеню, а таксама рэалізацыю праектаў у сферах дрэваапрацоўкі, машынабудавання, фармацэўтычнай і харчовай прамысловасці.

"У цэлым СЭЗ прадаўжаюць дэманстраваць дадатную дынаміку ключавых паказчыкаў. Па выніках паўгоддзя ў 1,3 раза ў супастаўных цэнах узраслі інвестыцыі ў асноўны капітал, на 15,5 працэнта - налічаная сярэднямесячная зарплата, на 12,4 працэнта - ПЗІ на чыстай аснове, на 11,5 працэнта - аб'ёмы выплачаных падаткаў, збораў і плацяжоў, на 2,9 працэнта - вытворчасць прамысловай прадукцыі", - дадалі ў прэс-службе.

У рэгіёнах распрацаваны стратэгіі развіцця свабодных эканамічных зон на 2025-2030 гады, вызначаны пул ключавых інвестпраектаў рэзідэнтаў на бліжэйшую пяцігодку. Прадаўжаецца работа па прыцягненні новых інвестараў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі