Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Май 2015

Рэзідэнтамі парка "Вялікі камень" маюць намер стаць яшчэ 13 буйных кітайскіх кампаній

11 мая, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Рэзідэнтамі парка "Вялікі камень" маюць намер стаць яшчэ 13 буйных кітайскіх кампаній. Аб гэтым паведаміў сёння на Беларуска-кітайскім бізнес-форуме кіраўнік адміністрацыі парка Андрэй Галь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У якасці рэзідэнтаў парка ўжо зарэгістраваны такія буйныя кітайскія карпарацыі, як Huawei і ZTE. "Падпісана 13 пагадненняў аб намеры з іншымі буйнымі кітайскімі кампаніямі", - праінфармаваў Андрэй Галь. Ён падкрэсліў, што ў парку створаны ўсе ўмовы, каб ён стаў платформай для прасоўвання інвестыцый і высокіх тэхналогій у беларускую эканоміку.

Канцэпцыя парка прадугледжвае стварэнне зручнай інфраструктуры для развіцця бізнесу, істотнае падатковае паслабленне для ўдзельнікаў праекта на працяглы перыяд, а таксама забеспячэнне комплекснага абслугоўвання рэзідэнтаў парка. Неабходныя адміністрацыйныя працэдуры для рэзідэнтаў і інвестараў парка выконваюцца ў кароткія тэрміны, адзначыў кіраўнік адміністрацыі парка.

Андрэй Галь расказаў таксама аб ходзе будаўнічых работ на тэрыторыі парка. Так, у кастрычніку 2016 года будзе поўнасцю завершана будаўніцтва інфраструктуры стартавай зоны. Да канца 2016-га - пачатку 2017 года плануецца ўвесці ў эксплуатацыю адміністрацыйны будынак агульнай плошчай амаль 10 тыс. кв.м, а таксама вытворчы корпус агульнай плошчай 8 тыс. кв.м. Пры гэтым кіраўнік адміністрацыі звярнуў увагу, што ўжо сёння ў будучых рэзідэнтаў парка ёсць магчымасць праектаваць свае аб'екты на стартавай пляцоўцы.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" размешчаны на тэрыторыі Смалявіцкага раёна за 25 км ад Мінска ў непасрэднай блізкасці ад міжнароднага аэрапорта, чыгуначных шляхоў, транснацыянальнай аўтамабільнай магістралі Берлін-Масква. На тэрыторыі парка плануецца размясціць вытворчыя і жылыя зоны, офісныя і гандлёва-забаўляльныя комплексы, фінансавы і навукова-даследчы цэнтры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі