Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Sep 2021

Рэзідэнт "Вялікага каменя" зацікаўлены ў камерцыялізацыі навукова-тэхнічных распрацовак

Рэзідэнт
Фота з архiва

7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра эканомікі Анжаліка Нікіціна і генеральны дырэктар ТАА "Кітайска-беларускі высокатэхналагічны аэракасмічны цэнтр даследаванняў і распрацовак" (ТАА "КБВАЦДР") Лі Пін абмеркавалі ініцыятывы па камерцыялізацыі навукова-тэхнічных распрацовак, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

"Удзельнікі абмеркавалі напрамкі развіцця супрацоўніцтва Беларусі з ТАА "КБВАЦДР". Кітайскі бок выказаў зацікаўленасць у рэалізацыі шэрага ініцыятыў на тэрыторыі краіны па камерцыялізацыі навукова-тэхнічных распрацовак, а таксама прапанаваў прапрацаваць магчымасць стварэння дэманстрацыйных зон інавацый і прадпрымальніцтва", - расказалі ў прэс-службе.

ТАА "КБВАЦДР" зарэгістравана ў якасці рэзідэнта індустрыяльнага парка "Вялікі камень" 21 снежня 2018 года з праектам па стварэнні Кітайска-беларускага высокатэхналагічнага аэракасмічнага цэнтра даследаванняў і распрацовак. Ініцыятар стварэння рэзідэнта - Кітайская аэракасмічная навукова-тэхнічная карпарацыя (CASC).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі