Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Снж 2020

Рэзідэнт "Вялікага каменя" рэалізуе праект у сферы новых матэрыялаў

Рэзідэнт
Фота з архіва

15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кампанія "Салідпайп Сістэм" (Беларусь) зарэгістравана 15 снежня ў якасці новага рэзідэнта Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт "Вялікага каменя".

Кампанія будзе рэалізоўваць праект у сферы новых матэрыялаў - ён звязаны з вытворчасцю і нанясеннем інавацыйнага ахоўнага пакрыцця на камплектуючыя для абсталявання, што прымяняецца ў здабыўной прамысловасці.

"Гэта тэхналогія з'яўляецца ўнікальнай для Беларусі і краін еўразійскага рэгіёна. Пачатак выпуску прадукцыі запланаваны на 2021 год", - расказалі ў індустрыяльным парку.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" - асобая эканамічная зона са спецыяльным прававым рэжымам, размешчаная за 25 км ад Мінска. У "Вялікім камені" зарэгістраваны амаль 70 рэзідэнтаў з 14 краін. Прыярытэтныя для парка напрамкі - машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, біятэхналогіі, фармацэўтыка, новыя матэрыялы, лагістыка, электронная камерцыя, захоўванне і апрацоўка вялікіх аб'ёмаў даных.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі