Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Кст 2020

Рэзідэнт АЭЗ "Брэміна-Орша" плануе падвоіць аб'ём кантэйнерных перавозак у Кітай

Рэзідэнт АЭЗ

2 кастрычніка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Рэзідэнт асаблівай эканамічнай зоны "Брэміна-Орша" кампанія "Рузэкспедыцыя" плануе ў 2021 годзе падвоіць аб'ём кантэйнерных перавозак у Кітай, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў кампаніі "Брэміна груп".

"За восем месяцаў бягучага года кампанія адправіла 37 экспартных кантэйнерных паяздоў з беларускай прадукцыяй у Кітай. У планах на 2020-ы - пераадолець паказчык аб'ёму кантэйнерных перавозак 10 тыс. TEU (дваццаціфутавы эквівалент. - Заўвага БЕЛТА). У наступным годзе чакаем прырост аб'ёму кантэйнерных перавозак у два разы. Рэалізуючы свае маршруты, мы абслугоўваем экспартныя грузавыя патокі самых запатрабаваных рэгіёнаў Кітая. Геаграфія нашага сэрвісу ахоплівае буйнейшыя прамысловыя цэнтры і грузавыя хабы ад поўначы да поўдня краіны", - адзначылі спецыялісты.

У структуры экспартных грузаў дамінавалі тавары народнага спажывання, харчовай прамысловасці, дрэваапрацоўкі, а таксама сельскагаспадарчага прызначэння. Пры гэтым мінімальны тэрмін дастаўкі - 14 дзён.

У кампаніі таксама паведамілі аб запланаваным запуску новага сэрвісу дастаўкі грузаў чыгуначным транспартам. Гэта дасць магчымасць грузаадпраўшчыкам з невялікай колькасцю тавараў адпраўляць прадукцыю ў кантэйнерных паяздах, якія ідуць па рэгулярным раскладзе. Запуск новага сэрвісу абумоўлены ўсё большым  попытам з боку ўдзельнікаў знешнеэканамічнай дзейнасці, якія маюць патрэбу ў наладжаным механізме пастаўкі тавараў па дакладным графіку.

Акрамя таго, у бліжэйшай перспектыве рэзідэнт АЭЗ плануе развіваць авіяцыйныя перавозкі, у тым ліку з выкарыстаннем патэнцыялу міжнароднага грузавога аэрадрома "Орша", які адкрыецца ў чацвёртым квартале гэтага года.

ТАА "Рузэкспедыцыя" - адзін з лідараў на рынку кантэйнерных перавозак экспартных грузаў у напрамку Кітайскай Народнай Рэспублікі. Кампанія развівае актыўнае супрацоўніцтва па ініцыятыве "Адзін пояс - адзін шлях". Фірма арганізуе чыгуначныя, аўтамабільныя, марскія і мультымадальныя грузаперавозкі. Геаграфія міжнародных перавозак уключае маршруты ад заходніх рэгіёнаў Еўрапейскага саюза да Паўднёва-Усходняй Азіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі