Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Стд 2020

Рэканструкцыя аўтадарогі М7 пачнецца летам, мадэрнізацыя "алімпійкі" - не раней за 2021 год

Рэканструкцыя аўтадарогі М7 пачнецца летам, мадэрнізацыя
Фота з архiва

30 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэканструкцыя аўтадарогі М7 Мінск - Вільнюс павінна пачацца летам. Аб гэтым у інтэрв'ю газеце "Рэспубліка" расказаў міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка, паведамляе БЕЛТА.

"Самы галоўны праект бягучага года - рэканструкцыя дарогі М7 Мінск - Вільнюс і пункта пропуску "Каменны Лог", - адзначыў міністр. - Сродкі на яго рэалізацыю выдзеліў Еўрапейскі інвестыцыйны банк. Работы на гэтым аб'екце пачнуцца летам, завяршыць яго мы павінны да 1 мая 2021 года".

Паводле слоў Аляксея Аўраменкі, запланавана поўная мадэрнізацыя дарогі, таму вадзіцеляў чакаюць некаторыя нязручнасці. "Транзітны грузавы транспарт плануем вывесці на аб'язныя дарогі, прапануем некалькі маршрутаў. Легкавому транспарту таксама будзем прапаноўваць маршруты аб'езду, але і па М7 яны змогуць праехаць, дарога будзе перакрывацца часткамі", - праінфармаваў кіраўнік Мінтранса.

Асноўныя работы на магістралі плануюць правесці ўжо ў бягучым годзе, а апошнія карэкціроўкі - у красавіку - маі наступнага.

Міністр расказаў і аб іншых планах у галіне дарожнай гаспадаркі. У прыватнасці, у гэтым годзе будзе завершана рэканструкцыя дарогі Р53 ад Кургана Славы да Смалявіч. "Акрамя таго, плануем пачаць рэканструкцыю дарогі Р23 ад Слуцка да Салігорска. Да канца года завершым участак дарогі М3 ад Плешчаніц у бок Мінска. Пачнём рэалізацыю вялікага праекта з ЕБРР па рэканструкцыі 12 мастоў. Работы будуць ісці паэтапна, першыя чатыры аб'екты пачнём у гэтым годзе", - адзначыў Аляксей Аўраменка.

Што датычыцца мадэрнізацыі адной з буйнейшых трас краіны - "алімпійкі" (дарогі М1/Е30), то ў бягучым годзе будзе рыхтавацца тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне. Прадоўжыцца работа з Азіяцкім банкам інфраструктурных інвестыцый. "Яны выказалі зацікаўленасць прыняць удзел у рэалізацыі гэтага праекта. Цяпер ідзе распрацоўка канцэпцыі, - адзначыў міністр. - У ідэале мы хочам зрабіць гэту дарогу без абмежаванняў: устараніць усе перасячэнні ў адным узроўні, пешаходныя пераходы. Рамонт пакрыцця плануецца выконваць паэтапна, для гэтага важна цяпер вызначыць першачарговыя ўчасткі. У цэлым наша задача на 2020 год - зрабіць тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне і прыйсці да разумення з банкам. Работы пачнуцца не раней за 2021 год".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі