У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Жнв 2015

Рэгіёны-пабрацімы Беларусі і Кітая распрацавалі дарожную карту паглыблення гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва

19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэгіёны-пабрацімы Беларусі і Кітая распрацавалі дарожную карту паглыблення гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі Беларусі.

Сёння ў Пекіне адбылося пасяджэнне рабочай групы па міжрэгіянальным гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў рамках міжурадавай беларуска-кітайскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. "Важным вынікам першага пасяджэння групы стала распрацоўка рэгіёнамі-пабрацімамі Беларусі і Кітая дарожнай карты сумеснага паглыблення ўзаемнага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва", - растлумачылі ў ведамстве.

У дарожнай карце зафіксаваны першачарговыя канкрэтныя меры па рэалізацыі заключаных пагадненняў, прыярытэтныя сумесныя праекты, а таксама перспектыўныя напрамкі работы. Дакумент будзе прадстаўлены на разгляд камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве, пасяджэнне якой адбудзецца 20 жніўня.

Акрамя таго, удзельнікі пасяджэння абмеркавалі важныя пытанні міжрэгіянальнага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж краінамі, у тым ліку ход выканання дамоўленасцей, дасягнутых на пляцоўцы Беларуска-кітайскага рэгіянальнага бізнес-форуму ў Мінску, бягучыя праекты і новыя напрамкі сумеснай работы рэгіёнаў дзвюх краін. Бакі дамовіліся аб штогадовым накіраванні ў Беларусь "дзелавой місіі" пад эгідай Мінкамерцыі КНР з удзелам рэгіёнаў Кітая для нарошчвання аб'ёмаў міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў гандлі, інвестыцыях, фінансах.

Узначальваюць рабочую групу па міжрэгіянальным гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве намеснік міністра эканомікі Беларусі Аляксандр Ярашэнка і дырэктар дэпартамента Еўразіі Міністэрства камерцыі КНР Лін Цзі. У рабоце пасяджэння прынялі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва шасці аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама і прадстаўнікі ўрадаў правінцый Хэйлунцзян, Цзянсу, Чжэцзян, Сычуань, Ганьсу, Гуандун, Хубэй і горада Пекіна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску