Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Май 2021

Расійскія пастаўшчыкі металу плануюць актыўней выкарыстоўваць гандлёвую пляцоўку БУТБ

Расійскія пастаўшчыкі металу плануюць актыўней выкарыстоўваць гандлёвую пляцоўку БУТБ
Фота з архiва

28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расійскія пастаўшчыкі металу плануюць актыўней выкарыстоўваць гандлёвую пляцоўку Беларускай універсальнай таварнай біржы. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ па выніках круглага стала "Рынак вытворчасці і спажывання чорных і каляровых металаў у Рэспубліцы Беларусь".

Ключавыя тэндэнцыі і перспектывы развіцця біржавога гандлю металапрадукцыяй, а таксама магчымасці для нарошчвання аб'ёмаў рэалізацыі расійскага металу праз беларускую біржавую пляцоўку ўвайшлі ў лік асноўных пытанняў, вынесеных на парадак дня круглага стала, арганізаванага БУТБ і Расійскім саюзам пастаўшчыкоў металапрадукцыі.

Паводле слоў прэзідэнта РСПМ Аляксандра Раманава, актывізацыя ўзаемадзеяння паміж пастаўшчыкамі і спажыўцамі металапрадукцыі з Расіі і Беларусі з дапамогай механізма біржавых таргоў будзе садзейнічаць больш хуткаму аднаўленню эканомік дзвюх краін ад наступстваў пандэміі каранавіруса і дасць магчымасць вывесці паказчыкі ўзаемнага гандлю на траекторыю ўстойлівага росту. "Сёння ва ўсім свеце назіраецца рост попыту на метал, і, на думку аналітыкаў, ён яшчэ не дасягнуў свайго піку. Таму цэнавы фактар будзе, безумоўна, аказваць істотны ўплыў на дынаміку развіцця рынку металапрадукцыі ў цэлым і ў тым ліку яго біржавога сегмента. Гэта асабліва актуальна для Беларусі, якая штогод імпартуе звыш 2 млн т чорнага металапракату для патрэб прамысловага сектара. У сувязі з гэтым важна наладзіць цеснае ўзаемадзеянне паміж расійскімі і беларускімі прадпрыемствамі, забяспечыўшы надзейную платформу для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Для шэрага прысутных тут кампаній такой платформай ужо шмат гадоў з'яўляецца пляцоўка БУТБ", - адзначыў кіраўнік РСПМ.

Старшыня праўлення БУТБ Аляксандр Асмалоўскі падкрэсліў зацікаўленасць біржы ў пашырэнні ўзаемадзеяння з расійскімі металавытворцамі і выказаў гатоўнасць аказаць любое неабходнае садзейнічанне па выхадзе на рынак Беларусі і трэціх краін. "Так атрымалася, што ва ўмовах закрыцця граніц асноўнымі гандлёва-эканамічнымі партнёрамі Беларусі роля біржы як інструмента міжнароднага гандлю значна ўзрасла. Гэта знайшло адлюстраванне ў дынаміцы тавараабароту, які па выніках студзеня-красавіка вырас на 63 працэнты ў цэлым і на 39 працэнтаў па секцыі металапрадукцыі. Аднак, на мой погляд, яшчэ больш важна тое, што дзякуючы біржавому механізму многія беларускія прадпрыемствы змаглі паспяхова пераадолець гэты няпросты перыяд і выйсці з каранакрызісу з дастойнымі паказчыкамі. Для нас гэта лепшы доказ таго, што мы рухаемся ў правільным напрамку", - заявіў кіраўнік БУТБ.

У ходзе круглага стала таксама разгледжаны прапановы ўдзельнікаў рынку па далейшай аптымізацыі працэдуры правядзення біржавых таргоў металапрадукцыяй, пашырэнні пераліку гандлюемых пазіцый, укараненні дадатковых інструментаў кантролю за выкананнем здзелак і іншыя актуальныя пытанні функцыянавання біржавога таварнага рынку.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі вядучых прамысловых і будаўнічых прадпрыемстваў Беларусі, уключаючы Беларускі металургічны завод, "Бабруйскаграмаш", Мазырскі НПЗ, Магілёўскі вагонабудаўнічы завод, "Магілёўліфтмаш", МАПІД, "Гроднажылбуд", а таксама топ-менеджары буйнейшых расійскіх металургічных і металатрэйдынгавых кампаній, такіх як Выксунскі металургічны завод, Магнітагорскі металургічны камбінат, "Поўначсталь", Каралеўскі трубны завод, "Метызкамплект". Усяго было больш за 100 удзельнікаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі