Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Кст 2022

Расійскія кампаніі амаль у два разы павялічылі аб'ёмы здзелак на БУТБ

Расійскія кампаніі амаль у два разы павялічылі аб'ёмы здзелак на БУТБ
Фота з архiва

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расійскія кампаніі амаль у два разы павялічылі аб'ёмы здзелак на БУТБ, аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе біржы.

За студзень-верасень 2022 года сума здзелак, заключаных рэзідэнтамі Расійскай Федэрацыі на Беларускай універсальнай таварнай біржы, склала $155 млн. Гэта не толькі ў 1,8 раза больш, чым за аналагічны перыяд 2021 года, але і на 11 працэнтаў больш, чым за ўвесь мінулы год. Сярод самых запатрабаваных груп тавараў ва ўзаемным гандлі былі вырабы з чорных і каляровых металаў, электратэхнічная прадукцыя, вугаль, прадукцыя аграпрамысловага комплексу, а таксама тавары прамысловага прызначэння.

"Найбольш актыўна ажыццяўляўся гандаль прадукцыяй чорнай і каляровай металургіі, кабельна-правадніковымі вырабамі і вугалем. На гэтыя таварныя групы прыпала каля 64 працэнтаў ад агульнай сумы біржавых здзелак, заключаных расійскімі кампаніямі. У Беларусь расіяне ў асноўным пастаўлялі ліставы і трубны пракат, у той час як на экспарт у Расію ішоў лом і адходы чорных і каляровых металаў. У сегменце АПК, які забяспечыў 23 працэнты ад усёй сумы здзелак з удзелам рэзідэнтаў РФ, пераважалі закупкі піваварнага ячменю, алейнага семя рапсу і сланечнікавага шроту. З беларускіх тавараў сельскагаспадарчай групы павышаным попытам на расійскім рынку карысталася мяса-малочная прадукцыя, скура "вет-блю" і кармавыя дабаўкі вытворчасці БНБК. Што датычыцца прамысловых тавараў, то ў гэтай катэгорыі была зафіксавана найбольшая колькасць транзітных здзелак, калі і прадавец, і пакупнік - расійскія кампаніі. За 9 месяцаў іх сума перасягнула $8 млн. Самымі папулярнымі таварамі былі тканіны, тэхналагічнае абсталяванне, мэбля і асвятляльныя прыборы", - расказалі ў прэс-службе біржы.

Акрамя таго, паводле інфармацыі БУТБ, Расія захавала за сабой лідарства сярод іншых краін па колькасці кампаній, акрэдытаваных на беларускай біржавой пляцоўцы. Па стане на 1 кастрычніка 2022 года з 5893 замежных удзельнікаў біржавых таргоў 2977 былі рэзідэнтамі Расійскай Федэрацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі