У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Жнв 2015

Расія будзе асноўным пастаўшчыком ядзернага паліва для БелАЭС

27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Карпарацыя "Расатам" будзе асноўным пастаўшчыком ядзернага паліва для Беларускай атамнай электрастанцыі. Аб гэтым паведаміў сёння ў час брыфінгу на тэму "Бяспечнае развіццё атамнай энергетыкі і рэжым нераспаўсюджання - гарантыі будучыні чалавецтва" ў прэс-цэнтры БЕЛТА намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк.

"Паміж Беларуссю і Расіяй падпісана міжурадавае пагадненне па ўзвядзенні БелАЭС, якім прадугледжана, што карпарацыя "Расатам" гатова нам пастаўляць ядзернае паліва. Цяпер мы працуем над праектам кантракта па гэтым пытанні", - адзначыў Міхаіл Міхадзюк.

Паводле яго слоў, Міжнародны банк нізкаабагачанага ўрану - гэта альтэрнатыва пастаўкі такога кампанента для ядзернага паліва для любой атамнай станцыі ў свеце. "Калі дзяржава не мае магчымасці набыць абагачаны ўран, які з'яўляецца адным з кампанентаў ядзернага паліва, на камерцыйным рынку з-за форс-мажорных абставін, яна зможа скарыстацца гэтым банкам", - растлумачыў намеснік міністра.

Беларуская АЭС - праект па будаўніцтве атамнай электрастанцыі тыпу АЭС-2006, які рэалізуецца за 18 км ад Астраўца (Гродзенская вобласць). БелАЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт. У адпаведнасці з генеральным кантрактам на будаўніцтва станцыі першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2018 годзе, другі - у 2020 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс