Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Ліп 2015

Рашчан: Славенскі бізнес праяўляе ўсё большую цікавасць да беларускага рынку

8 ліпеня, Любляна /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Славенскі бізнес праяўляе ўсё большую цікавасць да беларускага рынку, адзначыў у размове з карэспандэнтам БЕЛТА генеральны дырэктар генеральнага дэпартамента эканамічнай дыпламатыі МЗС Славеніі, сустаршыня беларуска-славенскай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве Станіслаў Рашчан.

На яго думку, добрым прыкладам стабільнай і эфектыўнай работы ў Беларусі з'яўляецца буйная славенская кампанія "Рыка". Больш як дзесяць гадоў кампанія развівае сувязі з беларускімі партнёрамі і дынамічна нарошчвае ўзаемадзеянне, вызначаючы новыя праекты для супрацоўніцтва. Сваю шматпланавую дзейнасць у Беларусі кампанія пачынала з паставак еўрапейскага абсталявання для мадэрнізацыі машынабудаўнічай галіны. Потым паступова ў спектр супрацоўніцтва "Рыка" ўвайшлі энергетыка і будаўніцтва. На міжнародных рынках "Рыка" ўпэўнена заваявала аўтарытэт паспяховай інжынірынгавай кампаніі ў аўтамабілебудаванні, трактарабудаванні і самалётабудаванні, у галіне энергетыкі, аховы навакольнага асяроддзя, лагістыкі і будаўніцтва.

Прадстаўнік славенскага МЗС высока ацаніў праведзеныя 6-7 ліпеня ў знешнепалітычным ведамстве ў Любляне перагаворы намесніка міністра замежных спраў Беларусі Алены Купчыной. Паводле яго слоў, узаемным было меркаванне аб неабходнасці паглыбляць беларуска-славенскія кантакты. У ліку іншых Станіслаў Рашчан назваў перспектыўнымі беларуска-славенскія сувязі ў сферах энергетыкі і інфраструктуры, рэалізацыя якіх плануецца з удзелам "Рыка". Ёсць таксама намеры бакоў аб наладжванні больш цесных двухбаковых кантактаў у сферах турызму, у тым ліку аграрнага турызму.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі