Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Apr 2015

Расатам: БелАЭС можа служыць узорам пры будаўніцтве атамных станцый

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пляцоўка Беларускай АЭС можа служыць узорам пры будаўніцтве атамных станцый. Такое меркаванне выказаў сёння на пленарным пасяджэнні міжнароднай канферэнцыі "Атамэкспа-Беларусь" першы намеснік генеральнага дырэктара дзяржкарпарацыі "Расатам" па аперацыйным кіраванні Аляксандр Лакшын, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларуская АЭС - гэта адзіная станцыя за мяжой, якую мы будуем, як у сябе дома. У некаторых адносінах яна можа паслужыць узорам. Наведванне пляцоўкі БелАЭС пакідае прыемныя ўражанні", - адзначыў першы намеснік гендырэктара.

У цэлым, як падкрэсліў Аляксандр Лакшын, супрацоўніцтва "Расатама" і беларускага боку развіваецца дынамічна. Увод першага энергаблока БелАЭС намечаны на 2018 год, таму будаўніцтва станцыі знаходзіцца ў актыўнай фазе.

На пленарным пасяджэнні міжнароднай канферэнцыі "Атамэкспа-Беларусь"Намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк адзначыў, што цяпер больш як 80 працэнтаў работ па праекце выконваюць беларускія арганізацыі. "Мы сумесна з расійскім партнёрам стварылі спецыяльную рабочую групу па лакалізацыі праекта, гэта значыць па ўключэнні беларускіх арганізацый. Вялікая работа праводзіцца ў галіне навуковага суправаджэння, прыцягнення беларускіх навуковых арганізацый, падрыхтоўцы нарматыўнай базы да эксплуатацыі аб'екта", - расказаў намеснік міністра.

Пляцоўку БелАЭС наведваюць міжнародныя арганізацыі і прадстаўнікі краін, якія пачынаюць будаўніцтва АЭС. Яны, паводле слоў Міхаіла Міхадзюка, даюць высокую ацэнку беларускаму праекту.

Сёння ў Мінску адкрываецца VII Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "Атамэкспа-Беларусь 2015", якая прадоўжыцца па 24 красавіка. Мерапрыемства праводзіцца па ініцыятыве Міністэрства энергетыкі Беларусі пры падтрымцы дзяржкарпарацыі "Расатам". Асноўная мэта форуму - дэманстрацыя найноўшых тэхналогій праектавання, будаўніцтва і эксплуатацыі АЭС, забеспячэнне эфектыўных паставак абсталявання для будаўніцтва АЭС, развіццё неэнергетычнага прымянення ядзернай энергіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі