Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Ліс 2016

"Расатам": 2019 год - найбольш рэальны тэрмін запуску першага энергаблока БелАЭС

18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржкарпарацыя "Расатам" лічыць 2019 год найбольш рэальным тэрмінам запуску першага энергаблока Беларускай АЭС, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе "Расатама".

"Інфармацыя, агучаная беларускім бокам, адпавядае рэчаіснасці, - адзначылі ў прэс-службе. - Мы згодны з ацэнкай беларускага заказчыка, які вызначыў 2019 год як найбольш рэальны тэрмін для пуску першага энергаблока Беларускай АЭС".

"Расатам" разумее, што істотным фактарам для развіцця атамнай энергетыкі з'яўляецца грамадская прымальнасць будаўніцтва першай у краіне АЭС. І, улічваючы партнёрскія адносіны, "Расатам" згадзіўся з рашэннем беларускага боку аб замене корпуса рэактара першага энергаблока", - дадалі прадстаўнікі дзяржкарпарацыі.

Паводле ацэнкі "Расатама", тэхнічных перашкод для выкарыстання корпуса рэактара па прызначэнні не існуе: корпус рэактара спраўны і прыдатны да эксплуатацыі, гэта зафіксавана вынікамі розных даследаванняў. У якасці дадатковай меры "Расатам" плануе правядзенне аналізу стану корпуса групай міжнародных экспертаў. Пасля пацвярджэння станоўчай ацэнкі будзе вызначаны яго далейшы лёс.

У прэс-службе таксама паведамілі, што будаўніцтва другога энергаблока Беларускай АЭС ідзе строга па графіку, тэрмін яго пуску застаецца ранейшым - 2020 год.

Беларуская АЭС - праект па будаўніцтве атамнай электрастанцыі тыпу ВВЭР-1200, які рэалізуецца за 18 км ад Астраўца (Гродзенская вобласць). БелАЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі