Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Лют 2017

Іран пацвердзіў зацікаўленасць у набыцці беларускай тэхнікі

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Іран пацвердзіў зацікаўленасць у набыцці тэхнікі МАЗ, а таксама вытворчасці ў краіне магутных трактароў МТЗ. Гэта абмяркоўвалася на сустрэчы беларускай парламенцкай дэлегацыі на чале са старшынёй Савета Рэспублікі Міхаілам Мясніковічам з міністрам прамысловасці, шахт і гандлю Ірана Махамадам Рэза Нематзадэ і міністрам замежных спраў Ірана Махамадам Джавадам Зарыфам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

Там адзначылі, што праведзеныя перагаворы пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць ва ўмацаванні пазіцый дзвюх краін праз палітычнае ўзаемадзеянне, эфектыўныя гандлёва-эканамічныя сувязі і інвестыцыйнае супрацоўніцтва.

На сустрэчы з міністрам прамысловасці, шахт і гандлю абмяркоўваліся ў тым ліку пытанні рэалізацыі дарожнай карты па развіцці супрацоўніцтва на 2016-2017 гады, падпісанай у маі мінулага года ў Мінску. У мэтах нарошчвання эканамічнага ўзаемадзеяння паміж дзвюма краінамі быў прыняты шэраг рашэнняў. Так, рабочую групу па прамысловым супрацоўніцтве і фінансавых разліках з іранскага боку ўзначаліць намеснік міністра прамысловасці, шахт і гандлю (з беларускага боку ёю кіруе першы намеснік міністра прамысловасці Генадзь Свідзерскі), для ўдасканалення разлікаў з Беларуссю ў якасці партнёра вызначаны Банк развіцця экспарту Ірана.

Акрамя таго, пацверджаны ўзаемны інтарэс у развіцці навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва і рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых на пасяджэнні сумеснай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне вышэйшай адукацыі, навукі і тэхналогій у ліпені 2016 года ў Мінску.

Міністр замежных спраў Ірана ў час сустрэчы з парламенцкай дэлегацыяй выказаў меркаванне, што нішто не можа перашкодзіць паляпшэнню эканамічнага і банкаўскага супрацоўніцтва паміж Тэгеранам і Беларуссю. Ён заклікаў прыкласці намаганні па ўмацаванні міжпарламенцкага ўзаемадзеяння, а таксама супрацоўніцтва ў іншых сферах.

Міхаіл Мясніковіч у сваю чаргу адзначыў, што Беларусь надае асаблівае значэнне актывізацыі сувязей з Іранам у розных галінах.

Удзельнікі перагавораў пацвердзілі, што высокі ўзровень палітычнага дыялогу, абмен меркаваннямі па актуальных пытаннях супрацоўніцтва з'яўляюцца важнай асновай для каардынацыі пазіцый і падыходаў як у двухбаковым фармаце, так і на міжнароднай арэне, у тым ліку ў міжнародных арганізацыях.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс