Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Ліс 2016

Пытанні ўступлення Беларусі ў СГА абмеркаваў Забароўскі з намеснікам памочніка гандлёвага прадстаўніка ЗША

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пытанні, звязаныя з ходам перагавораў аб уступленні Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю, падрыхтоўкай і прыняццем усіх неабходных для гэтага працэсу дакументаў былі абмеркаваны сёння на сустрэчы першага намесніка міністра эканомікі Беларусі Аляксандра Забароўскага з намеснікам памочніка гандлёвага прадстаўніка ЗША па Расіі і Еўразіі Элізабет Хафнер, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле сувязей з грамадскасцю Мінэканомікі.

Аляксандр Забароўскі адзначыў, што гэта сустрэча прайшла непасрэдна пасля сустрэчы міністра эканомікі Уладзіміра Зіноўскага з павераным у справах ЗША ў Беларусі Робертам Райлі. У сувязі з гэтым ён выказаў упэўненасць, што ўзросшы ўзровень дыялогу ўнясе свой уклад у развіццё двухбаковых адносін Беларусі і ЗША.

"Мы верым, што цяпер у нас ёсць добрая магчымасць выйсці на новыя ўзроўні супрацоўніцтва ў пытаннях інвестыцый і двухбаковага гандлю, а таксама па іншых напрамках. І мы бачым пазітыўныя сігналы для гэтага. Зразумела, мы не можам непасрэдна ўплываць на прыватны бізнес, на прыняцце ім інвестыцыйных рашэнняў, але мы можам ствараць добрыя ўмовы для інвестыцый, выпрацоўваць аптымальныя шляхі падтрымкі эканамічнага росту, - адзначыў першы намеснік міністра. - І такая падтрымка з боку дзяржавы дапаможа мінімізаваць нявызначанасці, з якімі сутыкаецца сёння бізнес, што паслужыць інтэнсіфікацыі сувязей, кантактаў і дзелавога супрацоўніцтва паміж беларускімі і амерыканскімі кампаніямі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі