Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Ліс 2016

Піваварскі: Беларусь мае значны патэнцыял для мабілізацыі інвестыцый

25 лістапада, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Беларусь мае значны патэнцыял для мабілізацыі інвестыцый, заявіў сёння кіраўнік прадстаўніцтва ЕБРР у Беларусі Аляксандр Піваварскі на Мінскім форуме, тэма якога ў бягучым годзе "Беларусь - Германія - ЕС: перспектывы еўрапейскага суседства і бяспекі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця Беларусь вельмі важная краіна аперацый, паколькі тут існуе значны патэнцыял для трансфармацыі эканомікі. Таксама ў Беларусі ёсць значны эканамічны патэнцыял для мабілізацыі ўнутраных і замежных інвестыцый. Для нас гэта вельмі важны рынак", - адзначыў Аляксандр Піваварскі.

Паводле яго слоў, апошнім часам у краіне актывізаваліся намаганні ў напрамку структурных рэформ. Ён нагадаў, што нядаўна быў апублікаваны штогадовы даклад, дзе ўказаны некалькі прыкладаў тых змяненняў, якія адбыліся за апошні час. У прыватнасці, ён адзначыў павелічэнне долі пакрыцця насельніцтвам кошту жыллёва-камунальных паслуг, паступовае скарачэнне праграм мэтавага фінансавання эканомікі, зніжэнне прапорцыі тавараў і паслуг, на якія ўстаноўлены адміністрацыйныя цэны, адыход ад разнарадак па аб'ёмах вытворчасці на дзяржаўных прадпрыемствах, узмацненне сувязі паміж ростам зарплат і прадукцыйнасцю працы, паляпшэнне асяроддзя вядзення бізнесу. "Мы, параўноўваючы ўмовы ў некаторых іншых суседніх краінах, ведаем, што тут умовы лепшыя", - сказаў Аляксандр Піваварскі.

Ён падкрэсліў, што ўрад і Нацыянальны банк зрабілі захады па стабілізацыі эканомікі. "З'явіліся новыя беларускія рублі, і мы адчуваем, што ў краіне ёсць разуменне, што гэты рубель неабходна абараніць, каб ён быў стабільны, каб не было скачкоў дэвальвацый", - сказаў кіраўнік прадстаўніцтва.

Аляксандр Піваварскі адзначыў, што ў верасні была прынята новая стратэгія ЕБРР для Беларусі да 2020 года. "Яна знакавая і для нас, і для краіны. У рамках новай стратэгіі мы можам вельмі значна пашырыць набор патэнцыяльных напрамкаў работы ў Беларусі", - сказаў ён. У прыватнасці, кіраўнік прадстаўніцтва ўказаў на пачатак работы з перадпрыватызацыйнымі інвестыцыямі для дзяржаўных прадпрыемстваў. Таксама, паводле яго слоў, прадугледжваецца пашырыць работу ў сферы інфраструктуры, энергетыкі.

Арганізатарам Мінскага форуму, які праходзіць 24-26 лістапада, з'яўляецца Нямецка-беларускае таварыства. Суарганізатары - Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Іаганеса Рау і Дыскусійна-аналітычная супольнасць "Ліберальны клуб". Канферэнцыя праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў ФРГ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі