Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Sep 2018

Пуціна здзівіла сітуацыя з квотамі для беларускіх перавозчыкаў - Лукашэнка

Пуціна здзівіла сітуацыя з квотамі для беларускіх перавозчыкаў - Лукашэнка

22 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна здзівіла сітуацыя з квотамі для беларускіх перавозчыкаў. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка расказаў на нарадзе па выніках перагавораў на вышэйшым узроўні ў Сочы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы таксама абмяркоўвалі пытанне нашых грузаперавозчыкаў. Гэта ненармальна, што Расійская Федэрацыя, выдаючы дазволы на перавозку грузаў, павялічыла для Польшчы, Літвы, Латвіі гэтыя дазволы (іх колькасць. - Заўвага БЕЛТА) аж у тры разы за апошнія тры гады, у той жа час знізіўшы іх для беларускіх перавозчыкаў. Ну якая ж тут Саюзная дзяржава..." - адзначыў беларускі лідар.

"Дарэчы, гэта здзівіла Прэзідэнта Расіі, і я так разумею, што яго проста не інфармавалі па гэтым пытанні. Але сказаў (Уладзімір Пуцін. - Заўвага БЕЛТА), што гэта ненармальна. Мы гэта пытанне абмяркоўвалі і сам-насам. І што мы павінны выправіць гэту сітуацыю. Зноў жа, пытанне за адпаведнымі членамі ўрадаў Беларусі і Расіі", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі