У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Чэр 2016

Пуцін выступае за павелічэнне паставак беларускай прадукцыі ў Расію

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Неабходна павялічыць пастаўкі беларускай прадукцыі ў Расію, заявіў сёння Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на III Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь - наш важны эканамічны партнёр. Першае месца (займае Беларусь. - Заўвага БЕЛТА) па тавараабароце з Расіяй сярод краін СНД. На расійскі рынак пастаўляецца палавіна ўсёй беларускай экспартнай прадукцыі, - сказаў Уладзімір Пуцін. - Але можа быць яшчэ больш".

Расійскі лідар лічыць, што калі прыняць некаторыя захады па забеспячэнні інтарэсаў сваіх вытворцаў сельгаспрадукцыі, то беларускія калегі змогуць пастаўляць яшчэ больш прадукцыі на рынак Расіі. "Трэба скарыстацца сённяшняй сітуацыяй, каб пашырыць вытворчасць, у тым ліку, пад патрэбы расійскага рынку. Калі мы сёння гэтага не зробім, а будзем прапускаць на свой рынак санкцыйную прадукцыю, то і беларускім вытворцам будзе больш складана асвойваць расійскі рынак. А мы хочам мець яблыкі і іншыя сельгаспрадукты, мяса, малако беларускага паходжання, а не транзітам прайшоўшыя праз беларускую тэрыторыю", - сказаў Уладзімір Пуцін. Ён лічыць, што гэта ў інтарэсах беларускіх вытворцаў.

Прэзідэнт канстатаваў, што, нягледзячы на скарачэнне ўзаемнага тавараабароту з-за нестабільнасці сыравінных цэн і валютных ваганняў у 2015 годзе, сумеснымі намаганнямі ў 2016 годзе ўзаемны гандаль удалося вярнуць у ранейшае рэчышча. У першым квартале гэтага года фізічныя аб'ёмы паставак узраслі на 2,6 працэнта. Расійскі экспарт у Беларусь прыбавіў 1,6 працэнта, а беларускі - 4,4 працэнта.

Пашыраюцца і сустрэчныя патокі капіталаў. У студзені-сакавіку 2016 года аб'ём расійскіх інвестыцый у Беларусь перасягнуў $1,5 млрд. У рэспубліцы ёсць 961 прадпрыемства са стапрацэнтным расійскім капіталам.

Прэзідэнт Расіі таксама адзначыў, што сустрэчы прадстаўнікоў рэгіянальнага кіраўніцтва, дзелавых колаў дзвюх краін становяцца ўсё больш важкім фактарам у адносінах Беларусі і Расіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс