Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Врс 2021

Пуцін: цана на газ для Беларусі ў 2022 годзе захаваецца на ўзроўні бягучага года

Пуцін: цана на газ для Беларусі ў 2022 годзе захаваецца на ўзроўні бягучага года
Фота з архiва

10 верасня, Масква /Кар. БЕЛТА/. Цана на газ для Беларусі ў 2022 годзе захаваецца на ўзроўні бягучага года. Аб гэтым Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў журналістам па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Пуцін адзначыў, што ў выніку ўчарашніх перагавораў удалося дасягнуць дамоўленасцей "па вельмі важных для беларускага боку пытаннях, звязаных з цэнаўтварэннем на расійскія энерганосьбіты". "Па выніках працяглых дыскусій удалося выпрацаваць узаемапрымальныя падыходы па газавай тэматыцы. Цана для Беларусі на расійскі прыродны газ на 2022 год захаваецца на ўзроўні бягучага года. Пры гэтым да 1 снежня 2023 года будзе падпісаны дакумент па стварэнні аб'яднанага рынку газу ў рамках Саюзнай дзяржавы", - сказаў Прэзідэнт Расіі.

Акрамя таго, паводле яго слоў, прадугледжана заключэнне дагавора аб аб'яднанні рынкаў нафты і нафтапрадуктаў, а таксама дагавора аб адзіным рынку электраэнергіі.

Як удакладніў расійскі лідар, цана на прыродны газ для Беларусі будзе захавана на ўзроўні $128,5 за тысячу кубаметраў, у той час як на еўрапейскім рынку яна цяпер істотна вырасла і дасягае $650. Акрамя таго, расійскі бок, паводле слоў Уладзіміра Пуціна, не індэксуе цану на газ для Беларусі, зыходзячы з доларавай або рублёвай інфляцыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі