Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Снж 2015

Пуцін: Беларускія і расійскія кампаніі сталі актыўна разлічвацца паміж сабой у нацыянальных валютах

15 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларускія і расійскія кампаніі сталі актыўна разлічвацца паміж сабой у нацыянальных валютах. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін па выніках праведзеных сёння ў Маскве перагавораў з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Пуцін адзначыў, што асаблівая ўвага на перагаворах была ўдзелена развіццю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі. "У гэтым годзе з-за рэзкіх курсавых ваганняў на валютных рынках тавараабарот у доларавым вылічэнні знізіўся, а ў рублёвым наадварот узрос на 20,6 працэнта да 1,3 трлн расійскіх рублёў, - канстатаваў ён. - На гэты вынік мы выйшлі ў тым ліку дзякуючы таму, што расійскія і беларускія кампаніі ўсё больш актыўна разлічваюцца ў нацыянальных валютах. Гэта прыкладна 86 працэнтаў ад агульнага тавараабароту".

Прэзідэнт Расіі нагадаў, што на дасягненне ўстойлівага росту тавараабароту накіравана і рэалізацыя зацверджанага ўрадамі дзвюх краін плана мерапрыемстваў па стварэнні дадатковых умоў па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. "У ліку прыярытэтных задач - павышэнне канкурэнтаздольнасці нашых прадпрыемстваў, нарошчванне прамысловай кааперацыі, правядзенне ўзгодненай палітыкі ў сферы імпартазамяшчэння, стымуляванне ўзаемных інвестыцый", - сказаў Уладзімір Пуцін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі