Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Oct 2018

Пункт мытнага афармлення адкрыўся ў "Вялікім камені"

Пункт мытнага афармлення адкрыўся ў

1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пункт мытнага афармлення адкрыўся ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця. "Наша краіна для Кітая - правераны часам, стабільны і надзейны партнёр у Еўрапейскім рэгіёне. Менавіта таму развіццё транспартных калідораў, удасканаленне лагістычнай інфраструктуры на нашай тэрыторыі з удзелам кітайскіх кампаній з'яўляецца прыярытэтнай задачай. Сённяшняе мерапрыемства пацвярджае гатоўнасць Беларусі напаўняць ініцыятыву Шаўковага шляху канкрэтнымі праектамі - транспартнымі, лагістычнымі, інфраструктурнымі. Перакананы, што сёння мы заклалі аснову магутнага лагістычнага вузла сусветнага ўзроўню. Пункт мытнага афармлення "Вялікі камень" уяўляе сабой высокатэхналагічны аб'ект, які адпавядае ўсім сучасным міжнародным патрабаванням. Тут створаны ўсе ўмовы для камфортнага мытнага афармлення грузаў. На пачатковым этапе ў зоне мытнага кантролю адначасова могуць знаходзіцца 125 вялікагрузаў. Плануецца забяспечыць паток грузаў для мытнага афармлення ў колькасці не менш за 20 тыс. аўтамабіляў у год. Пачалася ўжо работа над перспектыўнымі праектамі па пашырэнні складской інфраструктуры, лагістычнай зоны парка, будаўніцтве рабатызаванага тэрмінала", - сказаў кіраўнік спраў Прэзідэнта Беларусі Віктар Шэйман.

Паводле слоў старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрыя Сянько, мытная служба імкнецца да ўзбуйнення ПТА. "У канкрэтных пунктах мытнага афармлення павінны быць усе паслугі, усе магчымасці, якія павінен атрымаць бізнес: мытныя, банкаўскія, ветэрынарныя, фітасанітарныя паслугі, лагістыка, упакоўка. Сёння дзейнічае прынцып аднаго акна - усё можна зрабіць у адным месцы. Такіх буйных ПТА ў нас ужо каля 40. Што датычыцца "Вялікага каменя", мы бачым магчымасць апрацоўкі тут тавараў, якія будуць прыбываць як аўтамабільным, так і авіяцыйным транспартам, паколькі побач Нацыянальны аэрапорт Мінск, а ў перспектыве - і чыгуначным транспартам", - адзначыў ён.

Адкрыццё мытнага тэрмінала супала з галоўным дзяржаўным святам Кітая - Днём утварэння КНР. "Адкрыццё пункта мытнага афармлення з'яўляецца важным дасягненнем двухбаковага дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Кітая ў адпаведнасці з ініцыятывай "Адзін пояс - адзін шлях". Упэўнены, што наша ўзаемадзеянне ўнясе важны ўклад у будаўніцтва вялікага лагістычнага калідора Эканамічнага пояса Шаўковага шляху", - дадаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі Цуй Цымін.

"Гэты пункт дасць магчымасць падкрэсліць статус і аўтарытэт Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка і ўдасканаліць яго функцыянальны патэнцыял, палепшыць дзелавы клімат. Мы атрымалі вялікую падтрымку ад беларускага ўрада", - падкрэсліў галоўны выканаўчы дырэктар СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка" Ху Чжэн.

На тэрыторыі ПТА размешчаны склад часовага захоўвання і мытны склад плошчай па 5 тыс. кв. м. Ёсць магчымасці пашырэння як зоны мытнага кантролю, так і складскіх памяшканняў.

Арганізацыя работы ў пункце мытнага афармлення "Вялікі камень" грунтуецца на сучасным мытным заканадаўстве Беларусі, якое ўлічвае ключавыя палажэнні пагадненняў Сусветнай гандлёвай і Сусветнай мытнай арганізацый, у аснове якога закладзены прынцып безумоўнага пераходу на прымяненне ў мытнай справе сучасных лічбавых тэхналогій. Адкрыццю новага ПТА папярэднічалі перагаворы і падпісанне пагадненняў з кіраўніцтвам мытнай службы КНР, дасягненне дамоўленасцей аб інфармацыйным абмене, супрацоўніцтве па ўсіх напрамках мытнай справы.

ПТА адкрыты па ініцыятыве ЗАТ "Чайна Мерчантс СіЭйчЭн-БіЭлАр Камерцыйная і Лагістычная кампанія".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі