Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Крс 2022

Прыморскі край закупіць у гэтым годзе ў Беларусі 21 самазвал БЕЛАЗ

Прыморскі край закупіць у гэтым годзе ў Беларусі 21 самазвал БЕЛАЗ

13 красавіка, Уладзівасток /Кар. БЕЛТА/. Прыморскі край закупіць у гэтым годзе ў Беларусі 21 самазвал БЕЛАЗ. Аб гэтым заявіў губернатар Прыморскага края Алег Кажамяка на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам ва Уладзівастоку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У гэтым годзе мы дадаткова набудзем на тры мільярды (расійскіх рублёў. - Заўвага БЕЛТА) 21 БЕЛАЗ, ён нам патрэбны для работы на нашых адкрытых кар'ерах", - сказаў Алег Кажамяка.

Асаблівай папулярнасцю ў Прымор'і, паводле яго слоў, карыстаюцца беларускія тавары народнага спажывання: адзенне, мэбля. Мясцовыя аграрыі і прамыслоўцы паспяхова выкарыстоўваюць тэхніку рознага прызначэння з Беларусі, расказаў губернатар.

Прыморскі край таксама актыўна закупляе беларускія ліфты. Да 2030 года тут плануецца замяніць больш як 1,3 тыс. ліфтаў. "Таму мы ад 80 да 100 ліфтаў, як у гэтым годзе, бяром у Магілёве", - адзначыў Алег Кажамяка.

З Прымор'я Беларусь у сваю чаргу імпартуе морапрадукты, борную кіслату.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі