Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Май 2015

Прыма: БелАЗы добра зарэкамендавалі сябе ў час выпрабаванняў у Індыі

27 мая, Нью-Дэлі /Марта Астрэйка - БЕЛТА/. БелАЗы добра зарэкамендавалі сябе ў час выпрабаванняў у Індыі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Індыі Віталь Прыма.

"ААТ "БелАЗ" імкнецца заняць актыўную пазіцыю на індыйскім рынку, добра разумеючы яго вялікую ёмістасць і патэнцыял. У студзені 2014 года пасля пэўнай паўзы была праведзена пробная пастаўка чатырох кар'ерных самазвалаў грузападымальнасцю 110 тон, якія працуюць на вугальных разрэзах прыватнай кампаніі "ЭМТА Коўл". Потым адгружаны яшчэ шэсць 110-тонных самазвалаў БелАЗ на $5,2 млн - у Індыі БелАЗы добра прыжыліся. Беларускі бок разглядае магчымасць інвесціравання ў развіццё ў г.Нагпур (штат Махараштра) беларуска-індыйскага СП па абслугоўванні беларускіх кар'ерных самазвалаў, якія працуюць у Індыі", - падкрэсліў кіраўнік беларускай дыпмісіі.

"Ажыццяўляецца таксама актыўны пошук варыянтаў супрацоўніцтва ў галіне трактарабудавання. Чатыры індыйскія кампаніі - патэнцыяльныя контрагенты ААТ "Мінскі трактарны завод" - зацікаўлены ў прапрацоўцы пытання аб развіцці супрацоўніцтва", - адзначыў Віталь Прыма.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі