Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Feb 2015

Пры будаўніцтве і ўводзе БелАЭС будзе дзейнічаць асаблівы кантроль за забеспячэннем бяспекі

19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пры будаўніцтве і ўводзе ў эксплуатацыю Беларускай АЭС будзе дзейнічаць асаблівы парадак арганізацыі і ажыццяўлення кантролю за забеспячэннем бяспекі, што вызначаецца ўрадам. Такая норма змешчана ва ўказе нумар 62 ад 16 лютага 2015 года, апублікаваным сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Дакумент падпісаны ў мэтах дасягнення і падтрымання належнага ўзроўню бяспекі БелАЭС, а таксама выканання абавязацельстваў, прынятых Беларуссю ў адпаведнасці з Канвенцыяй аб ядзернай бяспецы ад 17 чэрвеня 1994 года.

Ва ўказе ўстаноўлена, што кантроль пры будаўніцтве і ўводзе атамнай электрастанцыі вядуць ведамствы, у ліку якіх Дзяржстандарт, Дэпартамент кантролю і нагляду за будаўніцтвам і яго спецыялізаваная інспекцыя, органы дзяржаўнага метралагічнага нагляду, Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства прыроды, МНС (уключаючы дэпартаменты па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці і па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы), МУС. Пры гэтым падрабязна вызначаны сферы адказнасці ўсіх названых у дакуменце ведамстваў.

Згодна з указам, каардынацыю ўзаемадзеяння кантралюючых органаў за забеспячэннем бяспекі пры стварэнні БелАЭС павінна весці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Як адзначана ў дакуменце, ураду Беларусі да 1 сакавіка 2015 года неабходна зацвердзіць Палажэнне аб арганізацыі і ажыццяўленні кантролю (нагляду) за забеспячэннем бяспекі пры будаўніцтве і ўводзе ў эксплуатацыю Беларускай атамнай электрастанцыі. Гэты пункт уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання ўказа, астатнія яго нормы - з 1 сакавіка 2015 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі