Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Крс 2017

Пірштук: Беларусь і Польшча пры актыўным супрацоўніцтве могуць прыбавіць у тавараабароце яшчэ $1 млрд

Пірштук: Беларусь і Польшча пры актыўным супрацоўніцтве могуць прыбавіць у тавараабароце яшчэ $1 млрд11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Польшча пры ўмове актыўнага супрацоўніцтва могуць прыбавіць у тавараабароце яшчэ $1 млрд. Такое меркаванне выказаў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляслаў Пірштук сёння на сустрэчы з польска-беларускай парламенцкай групай на чале з дэпутатам Сейма Польшчы Адамам Андрушкевічам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Баляслаў Пірштук, у прыватнасці, адзначыў, што па выніках 2016 года Беларусь і Польшча ў гандлёва-эканамічным плане спрацавалі нядрэнна - тавараабарот наблізіўся да $2 млрд. "Гэта, вядома, добрая лічба, але патэнцыял наш як з польскага, так і з беларускага боку намнога вышэйшы", - заўважыў віцэ-спікер. Паводле яго слоў, пры ўмове актыўнага супрацоўніцтва дзве краіны маглі б прыбавіць да сумеснага тавараабароту яшчэ як мінімум $1 млрд.

Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў таксама з задавальненнем адзначыў добрыя вынікі ў частцы стварэння сумесных вытворчасцей. Напрыклад, на тэрыторыі Беларусі прадпрыемстваў з польскім капіталам налічваецца каля 350. На польскай тэрыторыі поспехі Беларусі пакуль больш сціплыя, аднак гэта сведчыць аб існуючых рэзервах, перакананы ён.

Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляслаў ПірштукПаводле слоў віцэ-спікера, калі ён раней сустракаўся ў Варшаве з прадстаўнікамі дзелавых колаў, ён заўважыў цікавасць да стварэння сумесных вытворчасцей і сумеснага гандлю. "У гэтай сітуацыі было б няправільным не скарыстацца рынкам Еўразійскага эканамічнага саюза, на мой погляд, гэта ўнікальная магчымасць выйсці на амаль двухсотмільённы рынак са сваёй прадукцыяй, са сваім таварам. Лічу, прыватны польскі капітал таксама ў гэтым зацікаўлены", - выказаў меркаванне Баляслаў Пірштук.

Дэпутат Сейма Польшчы Адам АндрушкевічШто датычыцца супрацоўніцтва Беларусі і Польшчы ў палітычнай сферы, намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў выказаў надзею, што дзве краіны змогуць выбудаваць скаардынаваную дзейнасць на міжнароднай арэне. "Мы не хаваем свайго жадання актыўней выбудоўваць адносіны з краінамі Еўрапейскага саюза", - заўважыў ён. Пры гэтым Баляслаў Пірштук нагадаў, што ў 2017 годзе ў Беларусі пройдзе адразу некалькі вялікіх палітычных мерапрыемстваў - летняя сесія ПА АБСЕ і пасяджэнне Парламенцкага камітэта і Парламенцкай асамблеі Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы (ЦЕІ). Акрамя таго, паводле слоў віцэ-спікера, Нацыянальны сход Беларусі спадзяецца атрымаць статус наглядальніка ў Парламенцкай канферэнцыі Балтыйскага мора. "Ва ўсіх гэтых структурах пазіцыя Польшчы даволі значная, і ваш уплыў мог бы быць пазітыўным для выбудоўвання сумеснай знешняй палітыкі", - сказаў Баляслаў Пірштук.

"Гістарычныя карані падштурхоўваюць нас да больш эфектыўных сумесных дзеянняў, якія маглі б быць карысныя як у эканоміцы, так і ў міжнародных палітычных пытаннях", - дадаў ён.

Пірштук: Беларусь і Польшча пры актыўным супрацоўніцтве могуць прыбавіць у тавараабароце яшчэ $1 млрдУ сваю чаргу Адам Андрушкевіч прызнаўся, што падзяляе аптымістычны погляд беларускага боку на далейшае развіццё двухбаковых адносін. Паводле яго слоў, 2016 год стаў у гэтым плане годам пошуку агульных шляхоў. "Сапраўды, адносіны паміж нашымі краінамі, асабліва апошнія гады, развіваюцца імкліва. Інвестыцыі Польшчы ў Беларусь перасягнулі 350 млн еўра. Думаю, гэта яшчэ не мяжа", - сказаў дэпутат Сейма.

Ён таксама дадаў, што ў польска-беларускую парламенцкую групу звяртаецца нямала бізнесменаў, зацікаўленых у супрацоўніцтве з Беларуссю.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс