Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Ліс 2020

Продажы круглага лесу праз БУТБ у студзені-кастрычніку выраслі на 23 працэнты

Продажы круглага лесу праз БУТБ у студзені-кастрычніку выраслі на 23 працэнты
Фота з архiва

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Звыш 10 млн куб. м круглых лесаматэрыялаў на суму Br731 млн рэалізавана за студзень-кастрычнік на таргах Беларускай універсальнай таварнай біржы. Аб'ёмы закупак выраслі на 2 працэнты ў натуральным выражэнні і на 23 працэнты ў вартасным у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

"Рост попыту на кругляк з боку айчынных дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў - адна з характэрных тэндэнцый гэтага года. Прычым найбольш запатрабавана балансавая драўніна, піловачны матэрыял і драўняная тэхналагічная сыравіна. Менавіта на гэтыя таварныя пазіцыі прыпадае каля 80 працэнтаў усіх біржавых здзелак на ўнутраным рынку", - расказаў Раман Яніў.

Гадавыя таргі драўнінай у нарыхтаваным выглядзе рэсурсу 2021 года пройдуць на БУТБ 19-20 лістапада. У сувязі з гэтым прымаюцца меры, каб забяспечыць дастатковае прапанаванне драўнянага рэсурсу і доступ на таргі як значных ігракоў, так і прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу. У біржавой гандлёвай сістэме ўжо зарэгістраваны заяўкі на куплю больш як 4 млн куб. м круглага лесу.

"Папярэднія гадавыя таргі наглядна прадэманстравалі, што адмова ад прымянення асаблівых правіл допуску пакупнікоў садзейнічае больш эфектыўнаму размеркаванню драўнянага рэсурсу. Таму ў гэтым годзе будзе прымяняцца аналагічная палітыка. Асаблівыя правілы допуску закрануць толькі асобныя віды сыравіны. Акрамя таго, каб задаволіць павышаны попыт з боку беларускіх дрэваапрацоўшчыкаў, праводзіцца работа па прыцягненні на таргі пастаўшчыкоў з РФ. Шэраг кампаній з сумежных з Беларуссю рэгіёнаў Расіі ўжо акрэдытаваны на біржы", - адзначыў прэс-сакратар.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі прайшлі ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных бірж ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі