Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Чэр 2020

Продажы беларускіх тавараў анлайн выраслі на 27 працэнтаў - Лугіна

Продажы беларускіх тавараў анлайн выраслі на 27 працэнтаў - Лугіна
Фота з архiва

11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэмпы рэалізацыі тавараў беларускіх вытворцаў праз анлайн-пляцоўкі выраслі на 27 працэнтаў у студзені - красавіку 2020 года. Аб гэтым сёння на відэабрыфінгу паведаміла старшыня канцэрна "Беллегпрам" Таццяна Лугіна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер як ніколі мы зразумелі важнасць і поспех работы ў анлайн-гандлі. Тэмпы рэалізацыі тавараў айчынных вытворцаў праз анлайн-пляцоўкі выраслі на 27 працэнтаў. І гэта толькі за першыя чатыры месяцы бягучага года. Сёння пераконваць любога кіраўніка, што інтэрнэт-магазін неабходны, што за гэтым будучае, ужо не даводзіцца. Выйграе той, у каго гэтыя інтэрнэт-пляцоўкі ўжо былі", - адзначыла Таццяна Лугіна.

Паводле яе слоў, амаль 20 прадпрыемстваў у сістэме канцэрна на сённяшні дзень маюць інтэрнэт-магазіны, многія знаходзяцца ў стадыі адкрыцця, некаторыя пачалі разгортвацца на буйныя анлайн-пляцоўкі, напрыклад, Wildberries, Lamoda.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі