Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Ліс 2018

Пробны запуск вытворчасці рухавікоў адбыўся ў "Вялікім камені"

Пробны запуск вытворчасці рухавікоў адбыўся ў

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урачыстая цырымонія пробнага запуску вытворчасці рухавікоў унутранага згарання адбылася ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень". Такая інфармацыя размешчана на сайце парка, паведамляе БЕЛТА.

Завод будзе выпускаць рухавікі для грузавых аўтамабіляў, спецмашын і аўтобусаў. Размова ідзе аб поўнай дробнавузлавой зборцы стандартаў Еўра-5 і Еўра-6. Заяўлены рэсурс - не меншы за 1 млн км прабегу ў залежнасці ад умоў эксплуатацыі. На пачатковым этапе аб'ём вытворчасці складзе 10 тыс. рухавікоў у год. Да 2026 года прадпрыемства выйдзе на поўную вытворчую магутнасць, выпускаючы да 20 тыс. рухавікоў у год. Прадукцыя забяспечыць патрэбнасці беларускіх аўтавытворцаў, а таксама будзе пастаўляцца на экспарт.

Праект рэалізуе ТАА "МАЗ-Вейчай". Сумесная кампанія створана двумя прадпрыемствамі-флагманамі Беларусі і КНР - Мінскім аўтамабільным заводам і карпарацыяй Weichai. Рэзідэнтам парка ТАА "МАЗ-Вейчай" стала ў кастрычніку 2017 года. Будаўніцтва завода пачалося ў красавіку 2018 года.

У цырымоніі прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі Цуй Цымін, кіраўніцтва Міністэрства прамысловасці Беларусі, Мінскага аўтамабільнага завода, індустрыяльнага парка, ТАА "МАЗ-Вейчай", Weichai Group. Сімвалічны старт вытворчасці далі старшыня Weichai Group Тан Сюгуан і генеральны дырэктар ААТ "МАЗ" Дзмітрый Кацярыніч, націснуўшы кнопку запуску.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс