Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Крс 2017

Прэзентацыя "Вялікага каменя" адбылася ў Кітайска-в'етнамскім індустрыяльным парку ў Хашыміне

3 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзентацыя Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" адбылася ў Кітайска-в'етнамскім індустрыяльным парку "Лін Тран" у Хашыміне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Кітаі.

Беларускае пасольства правяло прэзентацыю ва ўзаемадзеянні з карпарацыяй CUEC. Мерапрыемства прайшло на пляцоўцы Кітайска-в'етнамскага індустрыяльнага парка і сабрала існуючыя там вытворчасці інвестараў з В'етнама, Японіі, Карэі і краін ЕС. З беларускага боку на прэзентацыі выступілі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў В'етнаме Уладзімір Гошын, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў КНР Кірыл Руды. Кіраўнік адміністрацыі парка Аляксандр Ярашэнка і намеснік дырэктара СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка" Кірыл Карацееў падрабязна прадставілі праект парка "Вялікі камень".

Пасля прэзентацыі, улічваючы интарэс інвестараў, адбылася дыскусія, прысвечаная абмеркаванню дэталей і ўмоў працы замежных прадпрыемстваў у парку "Вялікі камень". Па выніках як мінімум дзве кампаніі з Кітая праявілі канкрэтны інтарэс да праекта і запланавалі свой візіт у Беларусь.

Плошча індустрыяльнага парка "Лін Тран" складае 327,5 га. Агульны аб'ём інвестыцый - $55,5 млрд. Штогод парк прыцягвае каля $0,5 млрд прамых замежных інвестыцый. Сукупны экспарт за 2016 год склаў $2,5 млрд. На тэрыторыі парка зарэгістравана больш за 150 рэзідэнтаў, працуе амаль 100 тыс. чалавек. Асноўныя сферы дзейнасці - лёгкая прамысловасць, машынабудаванне, энергетыка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс