У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Чэр 2014

Прэзентацыі інвестыцыйных магчымасцей Беларусі праходзяць у час візіту Снапкова ў Іспанію

11 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларуская дэлегацыя на чале з міністрам эканомікі Мікалаем Снапковым 11-14 чэрвеня наведвае з рабочым візітам Іспанію, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА пасол Беларусі ў Францыі і Іспаніі па сумяшчальніцтве Павел Латушка.

У склад дэлегацыі ўвайшлі пасол Беларусі ў Францыі і Іспаніі, намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч, прадстаўнікі Міністэрства эканомікі, ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь", дзяржаўнага страхавога прадпрыемства "Белэксімгарант", юрыдычнай кампаніі "Сысуеў, Бондар і Храпуцкі". Дэлегацыя прымае ўдзел у прэзентацыях магчымасцей гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва Беларусі з Іспаніяй, якія 11-13 чэрвеня праходзяць у Мадрыдзе і Барселоне. Гэтыя мерапрыемствы праводзяцца ў Іспаніі ўпершыню.

Мерапрыемствы арганізаваны пры падтрымцы міністэрства эканомікі, замежных спраў Беларусі і Іспаніі, Міністэрства фінансаў Беларусі, а таксама Міжнароднай канфедэрацыі прамыслоўцаў і прадпрыемстваў Іспаніі (Мадрыд), Каталонскай асацыяцыі прадпрымальнікаў (Барселона). Арганізатарам прэзентацый выступае пасольства Беларусі ў Францыі і Іспаніі па сумяшчальніцтве. Плануецца, што ў мерапрыемстве прымуць удзел больш як 60 прадпрыемстваў, арганізацый і дзяржаўных устаноў Іспаніі.

Мікалай Снапкоў і члены беларускай дэлегацыі таксама правядуць сустрэчы з кіраўніцтвам Міністэрства замежных спраў, Міністэрства эканомікі Іспаніі, Іспанскага агенцтва экспартнага страхавання і вядучых банкаў Іспаніі. Запланаваны перагаворы з кіраўнікамі шэрага буйных іспанскіх кампаній, зацікаўленых у супрацоўніцтве з Беларуссю.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску