Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Ліп 2017

Прэзідэнт: Задача абароны ўнутранага рынку Беларусі не здымаецца

11 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Задача абароны ўнутранага рынку Беларусі не здымаецца, а ўраду неабходна сур'ёзна заняцца праблемай паралельнага імпарту. Адпаведнае даручэнне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў сёння на нарадзе па прыярытэтах знешняй палітыкі Беларусі на сучасным этапе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Хачу яшчэ раз падкрэсліць, што задача абароны ўнутранага рынку не здымаецца. І як ужо мне прыватныя кампаніі, бізнесмены прадставілі даклад аб нейкім паралельным імпарце, я папрашу ўрад сур'ёзна заняцца праблемай паралельнага імпарту", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

"У нас што, няма "Гарызонта", "Атланта", іншых прадпрыемстваў? Вы скажаце: зразумела, мы ж у адным аб'яднанні і гэтак далей. Шукайце формы і метады работы так, каб унутраны рынак быў абаронены, як бы ні было складана гэта для нас", - дадаў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі