Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Кст 2015

Прэзідэнт Венесуэлы прыняў удзел у адкрыцці завода па зборцы беларускай тэхнікі

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Завод па зборцы дарожна-будаўнічай тэхнікі, пабудаваны пры ўдзеле беларускіх спецыялістаў, адкрыўся ў прамысловай зоне Санта-Інэс (штат Барынас). Ва ўрачыстай цырымоніі прыняў удзел Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура і высокапастаўленыя чыноўнікі, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Венесуэле.

"Кіраўнік Венесуэлы высока ацаніў патэнцыял новага прадпрыемства і збіраемай беларускай тэхнікі, адзначыў яго важкі ўклад у дыверсіфікацыю эканомікі і выказаў словы ўдзячнасці Рэспубліцы Беларусь і асабіста Прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку за будаўніцтва завода і перадачу венесуэльскаму боку сучасных прамысловых тэхналогій", - праінфармавалі ў пасольстве.

Ад беларускага боку ў цырымоніі прыняў удзел пасол у Венесуэле Алег Пафераў. Адбылася кароткая размова беларускага дыпламата з Нікаласам Мадура, у час якой закраналіся некаторыя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва.

Новы завод па зборцы дарожна-будаўнічай тэхнікі пабудаваны ў Венесуэле пры ўдзеле беларускага падрадчыка ЗАТ "Белзамежбуд". На прадпрыемстве збіраецца тэхніка беларускіх кампаній "Амкадор", "БМЕ-Дызель": вібракаткі, франтальныя пагрузчыкі, дызель-генератарныя ўстаноўкі, дызель-помпы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі