Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Жнв 2015

Прэзідэнт: У сельскай гаспадарцы патрэбны жалезныя кіраўнікі і жалезны парадак

28 жніўня, Камянецкі раён /Святлана Саўко - БЕЛТА/. У сельскай гаспадарцы патрэбны жалезныя кіраўнікі і жалезны парадак, заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, наведваючы аддзяленне "Расна" ААТ "Белавежскі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў сельскай гаспадарцы забеспячэнне дысцыпліны з'яўляецца цяпер пытаннем нумар адзін. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэтай галіне дзяржава ўдзяляе асаблівую ўвагу, аказвае падтрымку, у тым ліку фінансавую, забяспечваючы АПК, у прыватнасці, высокапрадукцыйнай сучаснай тэхнікай. "Жалезная дысцыпліна, каб захаваць тэхніку, - сказаў Прэзідэнт. - Патрэбны жалезны кіраўнік, жалезны парадак".

На думку кіраўніка дзяржавы, менавіта гэтым пытанням трэба ў сельскай гаспадарцы ўдзяляць сёння пільную ўвагу. Вялікае значэнне мае таксама дакладнае выкананне тэхналогій. "Калі няма тэхналогіі - гэта злачынства, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Злачынца той, хто закопвае збожжа ў зямлю і ходзіць, глядзіць, чакае ўраджаю. Гэта злачынства, нельга гэтага дапускаць".

Кіраўнік дзяржавы закрануў гэту тэму і ў час размовы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву ААТ "Белавежскі" і жыхарамі вёскі Расна. "Без дысцыпліны мы будзем ісці па нахільнай, - сказаў Прэзідэнт. - Будзе дысцыпліна, парадак, у тым ліку тэхналагічны - мы будзем развівацца".

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў будучым неабходна "падумаць аб тым, як заахвоціць людзей - і кіраўнікоў, і спецыялістаў - за тое, што яны ўзнімаюць такія гаспадаркі".

"Калі будзе добры кіраўнік, пару-тройку моцных спецыялістаў - гаспадарка будзе адраджацца. Калі таго няма - не патрэбны тады ні тэхніка, ні грошы, ні зарплата. Гэтай гаспадаркі не будзе", - прадоўжыў Прэзідэнт.

Найлепшым, паводле яго слоў, будзе шлях удасканалення таго, што ёсць. "Не трэба нічога ламаць. У нас на ломку і памылкі грошай няма, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Таму, зыходзячы з таго, што мы маем, мы будзем дзейнічаць, грунтуючыся на тым, што ёсць".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі