Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Крс 2018

Прэзідэнт ставіць задачу аказваць усебаковую дапамогу бізнесу ў стварэнні новых вытворчасцей

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выканаўчая вертыкаль павінна аказваць усебаковую дапамогу бізнесу ў стварэнні новых прадпрыемстваў і вытворчасцей, якія забяспечаць пазітыўную дынаміку развіцця кожнага рэгіёна краіны. Такую задачу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў, звяртаючыся з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усёй выканаўчай вертыкалі трэба будзе вырашыць задачу аказваць усебаковую дапамогу бізнесу ў стварэнні новых прадпрыемстваў і вытворчасцей, якія забяспечаць пазітыўную дынаміку развіцця кожнага рэгіёна краіны", - сказаў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сённяшняя эканоміка - гэта ўжо не толькі МАЗ, БелАЗ і МТЗ, хоць яны здабытак і страціць іх нельга. "На традыцыйнай прадукцыі зарабляць добрыя грошы вельмі складана, асабліва цяпер. Тавар лёгка паддаецца абмежаванням, санкцыям. Паглядзіце, што робіцца на сусветным рынку. Здавалася б, Сусветная гандлёвая арганізацыя даўно ўвяла строгія правілы, ад якіх нельга адступіць ні на крок. Але на нашых вачах у міжнародным гандлі ігнаруюцца яго базавыя прынцыпы", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

"На жаль, гэта мода - змешваць палітыку і эканоміку, а інтарэс асобных кампаній ставіць вышэй за інтэграцыйныя дамоўленасці - не абышла і наш Еўразійскі эканамічны саюз", - дадаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі