У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Ліп 2017

Прэзідэнт патрабуе не ўпусціць момант паляпшэння сусветнай кан'юнктуры для прасоўвання беларускіх тавараў

11 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе не ўпусціць момант паляпшэння сусветнай кан'юнктуры для прасоўвання беларускіх тавараў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе па прыярытэтах знешняй палітыкі Беларусі на сучасным этапе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Звяртаюся да ўсіх удзельнікаў нарады: не толькі да МЗС і паслоў, але і да ўрада, да асноўных экспарцёраў. Нельга ўпусціць момант паляпшэння становішча ў сусветнай эканоміцы і кан'юнктуры для прасоўвання нашых тавараў. Пры гэтым трэба выключыць сітуацыю, калі мы кідаемся туды, дзе нас не чакаюць, пакідаючы найбольш выгадныя напрацаваныя рынкі бліжэйшых краін", - сказаў Прэзідэнт.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, асноўным крытэрыем паспяховасці знешняй палітыкі ў цэлым і работы МЗС і загранустаноў, у прыватнасці, з'яўляюцца нарошчванне і дыверсіфікацыя экспарту. У бягучым годзе прырост беларускага экспарту за студзень-май перавышае 20 працэнтаў, што складае каля $2 млрд. Без уліку нафты, нафтапрадуктаў, калійных і азотных угнаенняў экспарт вырас яшчэ больш - амаль на 30 працэнтаў. "А гэта якраз той несыравінны паказчык, за які адказваюць нашы паслы і замацаваныя службовыя асобы", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт падкрэсліў, што Расія застаецца асноўным гандлёва-эканамічным партнёрам Беларусі, краіны разам выпрацоўваюць агульныя падыходы па ключавых задачах у эканоміцы. З двух мільярдаў долараў экспарту, якія Беларусь дабавіла ў студзені-маі бягучага года, палавіна прыпала менавіта на Расію. "Мы бачым, што нягледзячы на ўсе ўзнікаючыя для нас перашкоды на гэтым рынку, у тым ліку штучныя, попыт на нашы тавары ёсць. І ён будзе ўзрастаць. І калі расіяне сёння гавораць аб тым, што эмбарга, санкцыі - шанц для іх эканомікі, вы павінны разумець, што гэта не меншы шанц і для нашай эканомікі. Таму што нашы народнагаспадарчыя сувязі вельмі пераплецены і кааперацыя вельмі глыбокая", - падкрэсліў беларускі лідар.

У існуючых умовах трэба спакойна, упэўнена і настойліва прадаўжаць работу з расійскім бокам над вырашэннем канкрэтных эканамічных пытанняў, адзначыў Прэзідэнт. "Цесныя эканамічныя сувязі ахопліваюць тысячы буйных прадпрыемстваў. Ад іх залежаць непасрэдна мільёны расіян і беларусаў. На жаль, пэўныя складанасці для нас на гэтым рынку ёсць. Айчынныя тавары аказваюцца ў нявыгадным становішчы з-за маштабнай падтрымкі расійскіх прадпрыемстваў з федэральных крыніц", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску