Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Жнв 2015

Прэзідэнт Беларусі запатрабаваў навядзення строгага парадку ў сферы вытворчасці і абароту алкагольнай прадукцыі

20 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі запатрабаваў навядзення строгага парадку ў сферы вытворчасці і абароту алкагольнай прадукцыі. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па пытаннях вытворчасці і абароту алкагольнай прадукцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Навядзенне строгага парадку ў сферы вытворчасці і абароту алкагольнай прадукцыі - прамы абавязак дзяржавы. Мы не павінны дапусціць, каб беларускі народ губілі няякаснымі падробкамі і нізкапробным кантрафактам", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

"Акцызная палітыка, якую прапаноўваў урад і сёння прапануе, практычна ўгробіла, як кажуць спецыялісты, галіну. Акцызы прывялі да павелічэння цаны і разам з кантрафактам да зніжэння попыту на гэту прадукцыю, а значыць страты бюджэту", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама падкрэсліў: "Прыватныя структуры за кошт паваротлівасці і за кошт не ведаю якіх фактараў, гэта вы мне скажаце (аж да хабараў і ўзаконьвання нейкіх хабараў і надзялення іх статусам прэмій, бонусаў і іншага) занялі каля 35 працэнтаў рынку, пры гэтым нядобрасумленна пацясняючы дзяржаўныя структуры, у тым ліку з дапамогай сеткавых структур".

Прэзідэнт падкрэсліў, што "дыктат сетак недапушчальны, ён ужо наблізіўся да непрымальнага значэння".

Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на праблему несвоечасовых разлікаў за лікёра-гарэлачныя вырабы.

"Як я ўжо сказаў, выцясняюцца дзяржпрадпрыемствы, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - З дзяржпрадпрыемстваў за рэалізацыю лікёра-гарэлачных вырабаў патрабуюць скідкі, часам да 40 працэнтаў кошту, і, як я гаварыў, устанаўліваюць незразумелыя бонусы і прэміі для гандлёвых сетак за кошт, зразумела, вытворцы".

Прэзідэнт запатрабаваў, каб міністр гандлю, якому прадастаўлена ўся паўната ўлады па многіх гэтых пытаннях, далажыў аб сітуацыі ў галіне.

Кіраўнік дзяржавы таксама сказаў, што кантрафактная прадукцыя з Расіі і іншых краін "задушыла краіну". "Хто перашкаджае ўраду абараніць уласны рынак?" - задаў слушнае пытанне Прэзідэнт. Ён таксама сказаў, што спецыялісты прапануюць увесці строгую адказнасць за пастаўкі ў Беларусь кантрафактнай прадукцыі аж да канфіскацыі транспартных сродкаў, на якіх яна пастаўляецца.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі