Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Снж 2022

Праз БУТБ будуць экспартаваць сухое марожанае

Праз БУТБ будуць экспартаваць сухое марожанае
Фота з архiва

20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праз Беларускую ўніверсальную таварную біржу будзе экспартавацца сухое марожанае. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе БУТБ.

На таргах Беларускай універсальнай таварнай біржы ўводзіцца новая экспартна арыентаваная таварная пазіцыя - сухая сумесь для падрыхтоўкі марожанага. Першая заяўка на продаж ад беларускага малакаперапрацоўчага прадпрыемства ўжо зарэгістравана ў гандлёвай сістэме БУТБ. Пакуль на рэалізацыю выстаўлена 500 упаковак сухога марожанага на ўмовах 100%-й перадаплаты з адгрузкай са склада завода-вытворцы. У якасці пераважнага рынку збыту пазначана Расійская Федэрацыя.

Як адзначылі ў прэс-службе БУТБ, пашырэнне наменклатуры малочнай прадукцыі, якая пастаўляецца на экспарт праз біржавую пляцоўку, абумоўлена актывізацыяй супрацоўніцтва з прадпрыемствамі малочнай галіны, якія разлічваюць з дапамогай біржавога канала продажаў нарасціць аб'ёмы паставак сваёй прадукцыі за мяжу.

"Цяпер на экспартных біржавых таргах прадстаўлены ўсе самыя ліквідныя і запатрабаваныя за мяжой віды малакапрадуктаў. Гэта, у прыватнасці, сухое абястлушчанае і натуральнае малако, згушчанае малако, сухія вяршкі і сыроватка, сметанковае масла, сычужныя сыры і тварог. У бягучым годзе гэта прадукцыя пераважна пастаўлялася ў Расійскую Федэрацыю, а таксама ў Кітай, дзе апошнім часам назіраецца рост попыту на беларускую малочку. Таму ўключэнне сухой сумесі для марожанага ў пералік біржавых тавараў можна лічыць лагічным працягам супрацоўніцтва біржы з малакаперапрацоўчымі прадпрыемствамі краіны", - адзначылі ў БУТБ.

Нягледзячы на тое, што фарміраванне пула патэнцыяльных пакупнікоў яшчэ толькі пачынаецца, на экспартную гандлёвую сесію 23 снежня ўжо выстаўлена невялікая партыя сухога марожанага ад вытворцы з Брэсцкай вобласці.

"Зразумела, заключэнне здзелкі на пілотных таргах малаверагодна, паколькі прадаўцам і пакупнікам звычайна патрэбны некаторы час, каб прыгледзецца адзін да аднаго і абмяняцца сустрэчнымі прапановамі. Аднак нават у выпадку адсутнасці здзелак для беларускага прадпрыемства гэта дадатковая магчымасць прарэкламаваць свой тавар і выпрацаваць правільную цэнавую палітыку, якая адпавядае чаканням замежных пакупнікоў. Біржа са свайго боку забяспечыць усе неабходныя ўмовы", - падкрэслілі ў прэс-службе.

Рэалізацыя сухой сумесі для марожанага на экспарт арганізавана ў рамках адной гандлёвай сесіі з іншымі відамі малочнай прадукцыі. Гэтыя таргі праходзяць на БУТБ тры разы на тыдзень.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі