У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Сак 2018

Правінцыя Кітая Хунань зацікаўлена развіваць супрацоўніцтва па пастаўках беларускіх прадуктаў

27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Правінцыя Кітая Хунань зацікаўлена ў развіцці супрацоўніцтва па пастаўках беларускіх прадуктаў. Аб гэтым 26 сакавіка ішла размова на сустрэчы парламенцкай дэлегацыі Беларусі з начальнікам дэпартамента камерцыі рэгіёна Пэн Янь Фэнам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Савета Рэспублікі.

Правінцыя Хунань актыўна супрацоўнічае з Магілёўскай вобласцю. У свабоднай эканамічнай зоне "Магілёў" створана сумесная беларуска-кітайская вытворчасць будаўнічай і камунальнай тэхнікі. Партнёрам з кітайскага боку выступіла кампанія Zoomlion. Развіваецца супрацоўніцтва і ў сферы паставак прадуктаў харчавання - у Хунань экспартуецца малочная прадукцыя ААТ "Бабуліна крынка". Разам з тым, патэнцыял супрацоўніцтва задзейнічаны не на поўную сілу, адзначыў у час сустрэчы Пэн Янь Фэн. "Мы маглі б зрабіць значна больш, у тым ліку па пастаўках харчовай прадукцыі. Паколькі ў нас у правінцыі ведаюць і любяць беларускія малочныя прадукты, пячэнне", - сказаў начальнік дэпартамента. У сувязі з гэтым ён прапанаваў абмеркаваць умовы, неабходныя для экспарту беларускіх тавараў, уключаючы пытанні лагістыкі. У ліку магчымых напрамкаў узаемадзеяння Пэн Янь Фэн таксама назваў мікраэлектроніку, нафтахімію, будаўніцтва, лёгкую прамысловасць.

"Кантакты ўмацоўваюцца, адносіны Беларусі і Кітая выходзяць на новы ўзровень развіцця", - дадаў ён. Асаблівае значэнне Кітай надае ініцыятыве "Адзін пояс і адзін шлях". У Кітаі, як падкрэсліў Пэн Янь Фэн, расцэньваюць Беларусь як надзейнага партнёра і звязваюць вялікія надзеі з сумесным праектам па стварэнні індустрыяльнага парка "Вялікі камень", які разглядаюць як важнае звяно новага Шаўковага шляху. Ён выказаў упэўненасць у тым, што візіт парламенцкай дэлегацыі ў Кітай будзе садзейнічаць развіццю двухбаковых адносін. "Дэпартамент камерцыі правінцыі Хунань будзе прыкладаць намаганні для пашырэння нашага партнёрства", - рэзюмаваў начальнік дэпартамента.

У сваю чаргу старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Андрэй Рыбак ад імя парламенцкай дэлегацыі падзякаваў прадстаўнікам дэпартамента за магчымасць абмеркаваць перспектывы ўзаемадзеяння і абмяняцца вопытам. Ён таксама падтрымаў ініцыятыву кітайскага боку аб больш актыўным супрацоўніцтве бізнес-колаў дзвюх краін. Акрамя таго, парламентарыі прапанавалі прадстаўнікам дэпартамента камерцыі дэталёва абмеркаваць магчымасці рэалізацыі сумесных праектаў у галіне жывёлагадоўлі, малочнай і мясной прамысловасці, адукацыі, падрыхтоўкі кадраў, ІТ-індустрыі, турызму.

Хунань з'яўляецца лідарам па вытворчасці рысу ў Кітаі. Правінцыя багатая на карысныя выкапні - тут паспяхова развіваецца чорная і каляровая металургія. Насельніцтва правінцыі складае 73 млн чалавек. Валавы рэгіянальны прадукт у 2017 годзе дасягнуў 3,46 трлн юаняў, што на 8 працэнтаў больш у параўнанні з мінулым годам.

Сустрэча адбылася ў горадзе Чанша ў час рабочай паездкі парламенцкай дэлегацыі ў Кітай, якая праходзіць 21-30 сакавіка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс