Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Ліп 2016

Правінцыя Ганьсу нацэлена на актыўнае развіццё эканамічных кантактаў з Беларуссю

28 ліпеня, Ланьчжоў /Кар. БЕЛТА/. Правінцыя Ганьсу нацэлена на актыўнае развіццё эканамічных кантактаў з Беларуссю. Аб гэтым паведаміў 28 ліпеня ў час сустрэчы з журналістамі - удзельнікамі Еўразійскага медыясемінара сакратар камітэта Кампартыі Кітая правінцыі Ганьсу Ван Саньюнь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ван Саньюнь пазітыўна ацаніў вынікі ліпеньскага візіту ў Мінск дэлегацыі правінцыі Ганьсу, у час якога былі падпісаны 8 пагадненняў аб супрацоўніцтве з беларускімі партнёрамі. Ён таксама выказаў надзею на паспяховую рэалізацыю намечаных планаў узаемадзеяння, у ліку якіх - гандлёва-прамысловая кааперацыя і супрацоўніцтва ў сферы медыцыны.

"Ганьсу з'яўляецца ключавым пунктам ініцыятывы "Адзін пояс і адзін шлях", таму наша правінцыя гатова вельмі актыўна развіваць знешнія сувязі з усімі краінамі, размешчанымі ўздоўж новага Шаўковага шляху. Гэты праект, паводле задумы кітайскага кіраўніцтва, павінен быць адкрытым для ўсіх, узаемавыгадным і гарманічным", - дадаў ён.

Удзельнікі Еўразійскага медыясемінара наведалі ключавыя прамысловыя аб'екты горада Ланьчжоў, азнаёміліся з перадавымі, экалагічна бяспечнымі тэхналогіямі вытворчасці абсталявання для здабычы і перапрацоўкі нафты, а таксама будаўнічых і аддзелачных матэрыялаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі