Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Сак 2024

Прамысловыя запасы нафты ў Беларусі за 8 гадоў прыраслі на 14 млн тон

Прамысловыя запасы нафты ў Беларусі за 8 гадоў прыраслі на 14 млн тон
Фота з архiва

12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прамысловыя запасы нафты ў Беларусі складаюць каля 45 млн т і за 2016-2023 гады прыраслі на 14 млн т. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 12 сакавіка на нарадзе аб стане і развіцці мінеральна-сыравіннай базы рэспублікі, нарошчванні геолагаразведвальных работ, у тым ліку па вуглевадароднай сыравіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гаворачы аб паспяховых прыкладах работы прадпрыемстваў галіны, кіраўнік дзяржавы адзначыў "Беларуськалій", які стаў сусветным брэндам. Тут ёсць уласная выдатна наладжаная сістэма - ад разведкі новых радовішчаў да вытворчасці ўгнаенняў. Па рабоце калійшчыкаў на ўзроўні Прэзідэнта рэгулярна праводзяцца нарады. Таму цяпер вырашана засяродзіцца на іншых важных напрамках, у першую чаргу на вуглевадародах.

"Мяне інфармуюць, што на сённяшні дзень прамысловыя запасы беларускай нафты складаюць каля 45 млн т.  За 2016-2023 гады яны прыраслі на 14 млн т, у тым ліку толькі ў 2023 годзе - на 2,5 млн т, што з'яўляецца рэкордам за апошнія 40 гадоў, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Прымяненне новых тэхналогій, нарошчванне аб'ёмаў сейсмаразведкі і бурэння далі магчымасць, пачынаючы з 2017 года, забяспечыць рост здабычы нафты ў сярэднім на 20 тыс. т у год".

Аднак Аляксандр Лукашэнка лічыць такія тэмпы недастатковымі і арыентуе на комплексны падыход у названым напрамку. "Якія перспектывы па распрацоўцы свідравін і што будзем рабіць з цяжкадаступнымі запасамі? На колькі гадоў наперад прапісаны планы па геолагаразведцы? Ці хапае ўласных спецыялістаў і абсталявання?" - паставіў шэраг пытанняў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі