Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Жнв 2015

Прамыя кантакты паміж прадпрыемствамі надаюць новы імпульс супрацоўніцтву рэгіёнаў Беларусі і Расіі

18 жніўня, Віцебск /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. Прамыя кантакты паміж прадпрыемствамі могуць вывесці на якасна новы ўзровень супрацоўніцтва беларускіх і расійскіх рэгіёнаў. Такое меркаванне выказаў сёння журналістам першы намеснік старшыні Віцебскага гарвыканкама Валянцін Цвяткоў, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

Валянцін Цвяткоў падкрэсліў, што ў сучасных эканамічных умовах прадпрыемствам неабходна актывізаваць работу па прасоўванні сваёй прадукцыі. У гэтай сферы актыўную дапамогу вытворцам аказваюць улады. "На ўзроўні кіраўніцтва горада і вобласці падпісаны шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве з рэгіёнамі Расіі, у якія мы накіравалі інфармацыю аб нашых прадпрыемствах, іх інтарэсах і магчымых сферах узаемадзеяння", - сказаў ён.

Такая работа ўжо дае вынікі - актывізуюцца непасрэдныя кантакты паміж прадпрыемствамі. "Нядаўна адбылася паездка ў Калугу, якая паказала, што непасрэдныя сусутрэчы кіраўнікоў прадпрыемстваў даюць магчымасць вырашыць многія пытанні і дамовіцца аб канкрэтных формах супрацоўніцтва", - адзначыў першы намеснік старшыні Віцебскага гарвыканкама. Ён таксама падкрэсліў, што чакае добрых вынікаў і ад наведвання Віцебска дэлегацыяй дзелавых колаў Цвярской вобласці. "Думаю, што наладжаныя ў гэтыя дні сувязі паміж суб'ектамі гаспадарання дадуць новы штуршок развіццю ўзаемавыгадных адносін", - выказаў надзею Валянцін Цвяткоў.

Разам з тым, ён адзначыў, што беларускія прадпрыемствы недастаткова актыўныя ў пашырэнні сваіх інтарэсаў і, вырашаючы праблемы, якія ўзнікаюць, часта абмяжоўваюцца тэлефонным званком. "Але тэлефонная размова не заўсёды дае жаданы вынік", - канстатаваў субяседнік. На яго думку, цесныя сувязі паміж прадпрыемствамі завязваюцца, а праблемы, якія ўзнікаюць у працэсе супрацоўніцтва, вырашаюцца толькі дзякуючы непасрэднаму кантакту кіраўніцтва, асабістым сустрэчам за сталом перагавораў. "Можна падпісваць колькі хочаце пагадненняў на ўзроўні адміністрацый гарадоў і абласцей, але калі да гэтага працэсу не будуць падключаны суб'екты гаспадарання, выніку не будзе", - перакананы Валянцін Цвяткоў.

18 жніўня ў Віцебск прыбыла дэлегацыя дзелавых колаў Цвярской вобласці, у складзе якой прадстаўнікі вытворчых і гандлёвых прадпрыемстваў, прадпрыемстваў IT-cферы і інш. Сёння адбылася бізнес-сустрэча гасцей з прадстаўнікамі прадпрыемстваў вобласці, расійскія бізнесмены наведалі прадпрыемствы і арганізацыі рэгіёна. 19 жніўня дэлегацыя дзелавых колаў Цвярской вобласці прадоўжыць азнаямленне з суб'ектамі гаспадарання і выдатнымі мясцінамі Віцебска.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі