У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Крс 2016

Праграма дзейнасці ўрада захоўвае гібкасць бюджэтнай і грашова-крэдытнай палітыкі

5 красавіка, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Праграма дзейнасці ўрада на 2016-2020 гады захоўвае гібкасць бюджэтнай, грашова-крэдытнай і знешнеэканамічнай палітыкі, заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў, прадстаўляючы дакумент у Авальнай зале, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка ўрада, праграма мае шэраг важных асаблівасцей, якія вызначылі падыходы да яе распрацоўкі і зместу. Яна распрацавана ва ўмовах высокай нявызначанасці знешніх геапалітычных, сыравінных і эканамічных фактараў. "Сёння ніхто ў свеце не можа дакладна сказаць, як будуць развівацца падзеі, да якога ўзроўню дойдзе эскалацыя канфліктаў, як гэта паўплывае на сыравінныя і фінансавыя рынкі. Спектр экспертных меркаванняў адносна прагнозных цэнавых трэндаў вельмі шырокі. У гэтых умовах у праграме прадугледжваецца захаванне гібкасці ў бюджэтнай, грашова-крэдытнай і знешнеэканамічнай палітыцы разам з мерамі па павышэнні эфектыўнасці размеркавання рэсурсаў", - заявіў ён.

Акрамя таго, паводле слоў прэм'ер-міністра, напрамкі дзейнасці ўрада ў праграме сфармуляваны максімальна канкрэтна - наколькі гэта магчыма і прымальна для праграмных дакументаў.

Пры гэтым праграма не змяшчае лічбавых валавых паказчыкаў. "На гэта звярнулі ўвагу дэпутаты пры яе разглядзе на камісіях. Але праграма - не план ручнога кіравання эканомікай, не справаздачы і лічбы, а якасныя задачы, якія арыентуюць на канчатковы вынік", - растлумачыў Андрэй Кабякоў.

Паводле слоў прэм'ер-міністра, у праграме сканцэнтраваны па напрамках тыя меры і механізмы, якія павінны, перш за ўсё, забяспечыць сістэмнае павышэнне канкурэнтаздольнасці эканомікі і зніжэнне яе залежнасці ад знешняй кан'юнктуры, аднаўленне эканамічнага росту і павышэнне ўзроўню жыцця насельніцтва. "Для дасягнення гэтай мэты неабходны пераход на інавацыйны шлях развіцця, комплексная трансфармацыя эканомікі, якая суправаджаецца ўзмацненнем адраснай абароны насельніцтва", - лічыць кіраўнік беларускага ўрада.

Што датычыцца сістэмных макраэканамічных і інстытуцыянальных пытанняў, то яны, паводле слоў Андрэя Кабякова, адлюстраваны ў дакументах больш высокага іерархічнага ўзроўню - указе нумар 78 і праекце пяцігадовай праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця. Дэталізацыя рашэнняў і мер даецца ў адпаведных дзяржаўных праграмах і планах. "Пакет з 20 дзяржаўных праграм (14 з іх прыняты ўжо, 6 праектаў знаходзяцца на ўзгадненні) накіраваны дэпутатам разам з прапануемай праграмай урада", - сказаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс