5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Аляксей Багданаў сустрэўся з акімам Кастанайскай вобласці Кумарам Аксакалавым. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве нашай краіны ў Астане.
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні развіцця міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, павелічэння тавараабароту ва ўзаемным гандлі, выкарыстання беларускіх тэхналогій у сферы сельскай гаспадаркі, а таксама рэалізацыі праектаў у галіне бяспекі дарожнага руху, перапрацоўкі цвёрдых бытавых адходаў, водаачысткі і водападрыхтоўкі.
Па выніках перагавораў дасягнута дамоўленасць аб удзеле дэлегацыі Кастанайскай вобласці ў першым Беларуска-казахстанскім аграрным форуме 23 кастрычніка ў Астане.
Размова ішла таксама аб прадаўжэнні работы ў прамысловым блоку па павелічэнні лакалізацыі зборачных вытворчасцей і арганізацыі візіту беларускіх прадпрыемстваў для правядзення прэзентацый у галіне камунальнай гаспадаркі і сельскагаспадарчых тэхналогій.