Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Mar 2016

Праект пагаднення аб супрацоўніцтве Беларусі і Польшчы ў сферы воднай гаспадаркі будзе гатовы ў бліжэйшы час

18 сакавіка, Мінск /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. Праект пагаднення аб супрацоўніцтве Беларусі і Польшчы ў сферы воднай гаспадаркі будзе гатовы ў бліжэйшы час, паведаміў сёння ў час прэс-канферэнцыі, прысвечанай Сусветнаму дню водных рэсурсаў, намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ігар Качаноўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Праект пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы воднай гаспадаркі мы абмяркоўвалі з польскім бокам ужо шмат разоў на працягу двух гадоў. Мы накіроўвалі прапановы профільнаму ведамству суседняй краіны, палякі прысылалі нам свае прапановы. У час майго візіту ў жніўні 2015 года мы знайшлі ўзаемаразуменне, таму цяпер рэдакцыя гэтага пагаднення знаходзіцца на апошняй стадыі абмеркавання", - адзначыў намеснік міністра.

Ігар Качаноўскі растлумачыў, што ў бліжэйшы час павінна адбыцца сустрэча з польскімі калегамі. "Мы яе прапрацоўваем на ўзроўні міжнародных аддзелаў двух міністэрстваў. Канкрэтнай даты пакуль няма, паколькі нам трэба актуалізаваць шэраг дакументаў аб супрацоўніцтве па розных напрамках, не толькі ў сферы воднай гаспадаркі", - падкрэсліў ён.

Намеснік міністра расказаў, што Беларусь і Польшча рыхтуюць шэраг сумесных праектаў па Заходнім Бугу. "Гэты напрамак вельмі хвалюе польскі бок. Абмяркоўваецца супрацоўніцтва ў частцы сістэм маніторынгу стану вод Буга, дынамікі узроўняў вады, абмяркоўваюцца пытанні па граніцы. Паколькі па гэтай рацэ ідзе дзяржаўная граніца, то закранаюцца праблемы астравоў, змянення рэчышча. Усе гэтыя пытанні закладзены ў нашы праекты", - растлумачыў ён.

Шэраг праектаў ажыццяўляецца тэрытарыяльнымі органамі Брэсцкай і Гродзенскай абласцей на рэгіянальным узроўні. "Ёсць свае невялікія рэгіянальныя праекты, якія датычацца маніторынгу на малых рэках і стану ачышчальных збудаванняў", - растлумачыў Ігар Качаноўскі.

Таксама намеснік міністра расказаў, што Мінпрыроды Беларусі цяпер рыхтуе прапановы па супрацоўніцтве з польскім бокам для Міністэрства замежных спраў. Яны будуць гатовы ў бліжэйшы час.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі