Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Сак 2016

Праект БелАЭС выключае негатыўнае ўздзеянне на Вілію і Нёман

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект Беларускай АЭС выключае негатыўнае ўздзеянне на Вілію і Нёман, паведаміў намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк у інтэрв'ю літоўскай газеце Lietuvos Rytas, паведамляе БЕЛТА.

"Калі мы распрацоўвалі праект будаўніцтва Беларускай АЭС, мы яшчэ на пачатковым этапе прынялі неабходныя рашэнні, якія даюць магчымасць выключыць негатыўнае ўздзеянне на рэкі Вілія і Нёман. На станцыі будзе выкарыстоўвацца замкнёная абаротная сістэма ахалоджвання. Вада з Віліі будзе выкарыстоўвацца для першаснага запаўнення сістэм ахалоджвання, а затым для запаўнення страт ад выпарэння. Аб'ёмы забору вады з Віліі ніяк не паўплываюць на ўзровень і водны баланс ракі", - адзначыў Міхаіл Міхадзюк.

Паводле яго слоў, скідванне ў Вілію забруджанай радыенуклідамі вады выключана. Па-першае, сістэма ахалоджвання рэактараў з'яўляецца замкнёнай, гэта значыць усе сцёкі пасля апрацоўкі вяртаюцца назад у гэту сістэму. Па-другое, прадугледжаны ахоўныя бар'еры, што перашкаджаюць пранікненню радыенуклідаў у грунтавыя воды. Па-трэцяе, прадугледжана сістэма маніторынгу і аховы, якая дае магчымасць кантраляваць колькасць радыеактыўных рэчыўваў і, пры неабходнасці, праводзіць водаачыстку.

Адзіная вада, якая будзе адводзіцца ад Беларускай АЭС у Вілію, гэта лішкі ад ахаладжальных вежаў - градзірняў. "Гэта звычайная вада, якая да гэтага бярэцца з Віліі і якая не мае кантакту з радыеактыўным контурам. Яе аб'ём будзе нязначным, і, зразумела, яе якасць будзе кантралявацца, каб не дапусціць забруджвання экасістэмы Віліі і Нёмана", - растлумачыў Міхаіл Міхадзюк.

Такая тэхналогія ахалоджвання прымяняецца ва ўсім свеце, на ўсіх цеплавых і атамных станцыях, што працуюць па замкнёнай схеме водазабеспячэння з выкарыстаннем градзірняў.

"Па выніках ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА) Беларускай АЭС мы прынялі дадатковыя меры, каб пазбегнуць цеплавога ўздзеяння адводзімай вады на Вілію. Для гэтага мы прадугледзелі дадатковае збудаванне, якое дае магчымасць прывесці тэмпературу адводзімай вады да натуральнай для адпаведнай пары года", - дадаў Міхаіл Міхадзюк.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі