Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Кст 2017

Прадукцыю беларускай дрэваапрацоўкі прэзентавалі на выстаўцы Timber Expo ў Вялікабрытаніі

Фота "Беллеспаперапрама"12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадукцыю беларускай дрэваапрацоўкі прэзентавалі на выстаўцы Timber Expo ў Вялікабрытаніі, якая праходзіць 10-12 кастрычніка ў Бірмінгеме. Такая інфармацыя размешчана на сайце канцэрна "Беллеспаперапрам", паведамляе БЕЛТА.

На семінары для дзелавых колаў Вялікабрытаніі быў прадстаўлены экспартны патэнцыял беларускай дрэваапрацоўкі і гандлёвых аператараў. Пасол Беларусі ў Вялікабрытаніі Сяргей Алейнік, адкрываючы семінар, адзначыў, што Беларусь заўсёды гатова да супрацоўніцтва і бачыць вельмі перспектыўнымі ўзаемавыгадныя сувязі паміж дрэваапрацоўчымі кампаніямі дзвюх краін. Ён падкрэсліў, што ўдзел беларускіх вытворцаў у выстаўцы Timber Expo - добрая магчымасць устанавіць кантакты і намеціць патэнцыяльныя напрамкі супрацоўніцтва.

Намеснік старшыні канцэрна "Беллеспаперапрам" Міхаіл Касько ў сваім выступленні падкрэсліў, што дрэваапрацоўчая галіна Беларусі сёння канкурэнтаздольная на любых рынках: прадукцыя мадэрнізаваных заводаў адпавядае ўсім стандартам якасці і ўжо мае шырокую геаграфію экспарту. Між тым стаіць задача асвойваць новыя рынкі. Рынак Вялікабрытаніі ўяўляе для беларускіх вытворцаў асаблівую цікавасць, і па выніках работы першых двух дзён выстаўкі ўжо можна адзначыць, што наведвальнікі звяртаюць увагу на прадукцыю з Беларусі.

Адбыліся таксама прэзентацыі беларускіх прадпрыемстваў і экспарцёраў. Сваю прадукцыю прадставілі ААТ "Івацэвічдрэў", ААТ "Беларуская лясная кампанія", УП "Беллесэкспарт", СТАА "ЦСП БЗБ". Дадаткова былі прэзентаваны магчымасці Беларускай універсальнай таварнай біржы па таргах прадукцыяй ляснога комплексу і Банка развіцця Беларусі па фінансаванні экспартных кантрактаў. Акрамя таго, на беларускай экспазіцыі адбылася кантактна-кааперацыйная біржа.

Выстаўка Timber Expo - буйнейшы профільны форум у Вялікабрытаніі. Яна праводзіцца ў рамках вялікага будаўнічага тыдня, які збірае каля 650 экспанентаў з розных краін свету. Выстаўку наведвае не менш як 30 тыс. чалавек. Вялікабрытанія - прывабны і вельмі перспектыўны рынак для беларускіх вытворцаў. У 2016 годзе ў Вялікабрытанію імпартавана тавараў з драўніны на $6,6 млрд. Пастаўляюцца лесаматэрыялы, драўнянае паліва, фанера, ДСП, ДВП, мэбля і іншае.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс